Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва Беларуская Праваабарончая школа абвяшчае набор на 8-дзённую праграму па правах чалавека базавага ўзроўня ў Гданьску і запрашае да ўдзелу беларускую моладзь (18-35 год) незалежна ад цякучага месца пражывання.
Час навучання: 2 — 9 сакавіка 2023 г.
Дэдлайн падачы заяўкі: 15.02.2023 г.
Асноўныя тэмы Школы:
- уводзіны ў канцэпцыю правоў чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя,
- нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека,
- смяротнае пакарнне,
- свабода ад катаванняў,
- дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў і інш.
Скразной тэмай, якая будзе закранаць усе блокі праграмы, будзе тэма Салідарнасці ў гістарычным і практычным аспекце.
Больш інфармацыі і рэгістрацыя тут.