Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Чэмпіянат па фотабёрдынгу па ўсёй Беларусі, дабрачынная экскурсія ў падтрымку збору сродкаў на надмагільны манумент Змітраку Бядулю ў Мінску, велаквэст у Брэсце, майстар-клас па роспісе велікодных яек ў Гомелі, Дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі ў Лондане, Тбілісі, Чыкага, Познані і іншых гарадах свету, паўторнае гуканне вясны і вясновыя танцы ў Вільні, канцэрты, выставы, спектаклі — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.
Беларусь
У суботу, 27 красавіка, у Беларусі — вясновы чэмпіянат па фотабёрдынгу, які ладзіць кампанія «Дзікая прырода».
На працягу 6 гадзін зарэгістраваныя ўдзельнікі і каманды з 2 чалавек будуць шукаць птушачак па ўсёй краіне, каб сфатаграфаваць як мага больш відаў.
Майце на ўвазе: нельга пужаць птушак дзеля фотачкі і карыстацца гукавой апаратурай для іх прываблівання.
Што трэба рабіць?
узяць фотаапарат альбо мабільны тэлефон з камерай;
27 красавіка з 6 раніцы да апоўдня выправіцца ў фотапаляванне на птушачак на тэрыторыі Беларусі;
праз кожную гадзіну рабіць сэлфі каманды для заліку;
сфатаграфаваныя віды птушак заносіць у чэк-ліст і пасля даслаць фотачкі і чэк-ліст арганізатарам, якія падлічаць балы і вызначаць пераможцу.
У суботу, 27 красавіка, у музеі Якуба Коласа — майстар-клас па традыцыйных ляльках-мотанках «Велікодны зайчык».
Вядзе варштат кіраўніца суполкі «У гасцях у Лялькі» Эрыка Грышчанка і яе памочнікі.
28 красавіка, у нядзелю, Філіял «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» запрашае на экскурсію.
На экскурсіі вы бліжэй пазнаёміцеся з асобай маладога таленавітага класіка, які ў свой час разбурыў шаблон успрымання беларускага пісьменніка як прадстаўніка вёскі. Даведаецеся, як паэту, амаль усё жыццё пражыўшы ўдалечыні ад Бацькаўшчыны, удалося вывесці на еўрапейскі ўзровень беларускае вершаскладанне.
У музеі можна пабачыць унікальныя фотаздымкі і рукапісы Максіма Багдановіча, прадметы, звязаныя з яго сям’ёй і сябрамі, а таксама рэчы, якія сталі сімваламі беларускай культуры — залататканы слуцкі пояс і арыгінальную кнігу «Вянок».
Экскурсія з’яўляецца дабрачыннай — заробленыя грошы будуць залічаны на рахунак, дзе акумулююцца сродкі на стварэнне надмагільнага манумента пісьменніку і актыўнаму дзеячу літаратурна-грамадскага руху ў Мінску пачатку XX ст. Змітраку Бядулю.
У суботу, 27 красавіка, 4roomclub кліча на квэставыя пакатушкі.
Усё, што вам трэба, — гэта добры настрой і зараджаны на 100% тэлефон з выхадам у інтэрнэт. І ровар, вядома!
Рыхтуйцеся перамяшчацца на роварах па горадзе, разгадваючы заданні на логіку і збіраючы новыя цікавосткі пра горад!
Гэтымі выходнымі, 27 і 28 красавіка (а таксама 3 і 4 траўня), у бібліятэцы «Чытай-хатка» адбудзецца майстар-клас па роспісе велікодных яек.
Пісанка — яйка не простае, а магічнае — лічыцца абярэгам для таго, хто яго атрымае. З яго пачынаецца жыццё, і не толькі жывой істоты, але, паводле старажытных павер’яў, і ўсяго свету.
Вы даведаецеся пра традыцыйныя ўзоры пісанкі, з дапамогай спецыяльнага прыстасавання для малявання воскам — пісачка — вырабіце ўзор на яйка.
Пасля афарбоўвання здымеце воск і атрымаеце прыгожае і яркае яйка-абярэг.
Вялікабрытанія
Лондан
У нядзелю, 28 красавіка, англа-беларускае таварыства запрашае на дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі.
У суботу, 27 красавіка, у Батумі — новая сустрэча літаратурнага клуб.
Гэтым разам возьмуцца за твор філасофскі і прачытаюць «Адвечным шляхам» Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча).
У суботу, 27 красавіка, у прасторы "Кропка« адбудзецца вечар памяці да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.
Чарнобыльская катастрофа разбурыла не толькі гарады і безліч вёсак, але і лёсы не аднаго пакалення беларусаў.
Дагэтуль наша грамадства разграбае наступствы трагедыі, пакутуе здароўе людзей і экалогія, а досвед ад выкарыстання атамнай энергетыкі так і не асэнсаваны.
Прыходзьце ўшанаваць памяць ахвяр тых трагічных падзей.
Вас чакаюць лекцыя пра «Чарнобыльскі Шлях» як гістарычную з’яву, чытанне вершаў і майстэрня калажоў.
ЗША
Чыкага
У суботу, 27 красавіка, беларусы Чыкага ладзяць івэнт у памяць аб Чарнобыльскай катастрофе.
Беларусы Чыкага разам з Радай Sam Leone Beach Park ўпарадкуюць бераг і высадзяць травы і дрэвы для захавання пляжа на беразе возера Мічыган.
Літва
Вільня
«Мы ўжо ладзілі гуканьне вясны ў гэтым годзе, але рэзультат ня вельмі ўражвае», — скардзяцца чальцы каманды музею. — «Таму вырашылі паспрабаваць пагукаць яшчэ раз, каб ужо дакладна прыйшла бы». Гуканне адбудзецца ў форме канцэрту, на якім выступяць тры беларускія калектывы — фальклёрныя ансамблі «Беларускі цуд» і «Сьвітанак», а таксама дзіцячы хор Valoški. Застаецца чакаць, што паўторнае гуканне будзе паспяховым».
Уваход вольны.
Польшча
Познань
У суботу, 27 красавіка, беларусы Познаня ладзяць акцыю «Чарнобыльскі шлях — 2024».
Плануецца марш і мітынг да 38-ай гадавіны Чарнобыльскай катастрофы і акцыя супраць размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
У праграме:
марш да помніка Адаму Міцкевічу
успамін пра падзеі Чарнобыльскай катастрофы
чытанне ўрыўкаў з кнігі Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва»
беларускія і ўкраінскія спевы
Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай АФІШЫ.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.