Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў другога незалежнага конкурса “Прэс-фота Беларусі 2011”, прайшла ў Мінску ў пятніцу 13 траўня.
Гэта сімвалічна. Покуль у суседняй Літве прызёраў нацыянальнага фотаконкурсу “Прэс-фота” (які, дарэчы, ладзіцца ўжо 15 год) ганаруюць у сталічнай ратушы, у Беларусі цырымонію давялося праводзіць амаль што пад адкрытым небам. Раней планавалася, што ўрачыстасць адбудзецца ў Музеі гісторыі і культуры Мінска. Але кіраўніцтва музея, азнаёміўшыся з працамі пераможцаў, было “удивлено низким эстетическим уровнем снимков победителей” і адмовіла ў прадстаўленні памяшкання.
Свята гасцінна прыняла фотастудыя “Zнята”. У невялікім памяшканні сабралося шмат вядомых майстроў айчыннай фатаграфіі, як прэсавай, так і мастацкай, а таксама маладых аўтараў, аматараў і проста людзей, захопленых гэтым чароўным мастацтвам.
Вядучы імпрэзы Аляксандр Памідораў з уласцівым яму гумарам і майстэрскім уменнем пацягнуць інтрыгу, агучыў імёны пераможцаў. З 2000 тысяч здымкаў, дасланых на конкурс Belarus Press Photo у 2011 годзе, ад больш за 70 аўтараў, у прызёрі трапілі 23 фотажурналіста. Самы вялікі ўраджай прызоў сабралі Віктар Драчоў, Наталля Аблажэй і Андрэй Лянкевіч. А Гран-пры і камеру Canon EOS 7D атрымаў малады, але вельмі таленавіты, фотакарэспандэнт Сяргей Гудзілін. “Дэмбель непазбежны!”, – сказаў пераможца, пазуючы на фоне ўласнага здымка, які ён зрабіў падчас службы ў войску.
Сяргей Гудзілін
Імёны пераможцаў (па намінацыях):
Навіны
Адзіночныя фота
1 Васіль Фядосенка
2 Сяргей Гапон
3 Васіль Фядосенка
Серыі
1 Наталля Аблажэй
2 Сяргей Грыц
3 Аляксей Мацюшкоў
Людзі ў навінах
Адзіночныя фота
1 Віктар Драчоў
2 Геннадзь Мажэйка
3 Таццяна Зеньковіч
Серыі
1 Аляксандр Васюковіч
2 Андрэй Лянкевіч
3 Віктар Драчоў / Уладзімір Грыдзін
Партрэт
Адзіночныя фота
1 Зміцер Кляпіцкі
2 Алег Рубчэня
3 Андрэй Лянкевіч
Серыі
1 Сяргей Гудзілін
2 Андрэй Лянкевіч
Народныя традыцыі
Адзіночныя фота
1 Наталля Аблажэй
2 Аляксандр Васюковіч
3 Уладзімір Мікалайчык
Серыі
1 Андрэй Лянкевіч
2 Наталля Дораш
3 Таццяна Зеньковіч
Паўсядзённае жыццё
Адзіночныя фота
1 Сягрей Гудзілін
2 Віктар Байкоўскі
3 Віктар Драчоў
Серыі
1 Вячаслаў Цуранаў
2 Аляксей Бібікаў
3 Аляксандр Міхалковіч
Спорт
Адзіночныя фота
1 Уладзімір Мікалайчык
2 Віктар Байкоўскі
3 Віктар Драчоў
Серыі
1 Аляксей Сталяроў
Прырода
Адзіночныя фота
1 Наталля Аблажэй
2 Аляксандр Васюковіч
3 Аляксей Мацюшкоў
Серыі
1 Андрэй Лянкевіч
2 Андрэй Лянкевіч
3 Віктар Драчоў
Мастацтва і забавы
Адзіночныя фота
1 ВячаслаўЦуранаў
2 Алена Жукава
3 Наталля Аблажэй
Серыі
1 Сяргей Грыц
2 Алена Сталярова
3 Віктар Байкоўскі
Намінацыя “Вяртанне”
Наталля Дораш за праект аб Гродна “Дом №13”.