“Абы научившися мудрости…”
з прадмовы Францыска Скарыны да “Прытчаў Саламона”
06.12.17 г. ў межах святкавання 500-годдзя беларускага кнігадруку пісьменнікі Людміла Паўлікава-Хейдарава, Алесь Камоцкі і аўтар-выканаўца Алеся Сівохіна правялі для вучняў і настаўнікаў Ялізаўскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці літаратурна-музычыную сустрэчу з шэрагам гістарычных, мова- і літаратуразнаўчых віктарын, прысвечаных Беларушчыне.
Людміла Паўлікава-Хейдарава пазнаёміла прысутных з вершамі сваёй новай кнігі паэзіі “Прыступкі да Храма Святога Духа”, прысвечанымі матчынай мове, родным мясцінам:
Асобным акордам прагучаў верш у гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, эпіграфам да якога паслужыла цытата з прадмовы Францыска Скарыны да “Прытчаў Саламона”: “Абы научившися мудрости…”.
Сумненнем і вераю веюць прадмовы…
І нашы часы назавуцца старымі…
“Абы научившися мудрости…” – мовіў
і горка ўсміхнуўся з гравюры Скарына.
Аўтары-выканаўцы Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна праспявалі шэраг кранальных і мілагучных песень.
З вялікім задавальненнем школьнікі ўдзельнічалі ў віктарынах, а за правільныя адказы яны атрымлівалі падарункі ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Прыемным сюрпрызам для паэтаў стала тое, што дзеці ведаюць іх творчасць – вучні на памяць чыталі вершы Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай, з лёгкасцю адказвалі на пытанні віктарын.
Сустрэча атрымалася яркай і запамінальнай для ўсіх удзельнікаў.