• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.01.2013 | Навіны "Будзьма!" Кірмаш праектаў Робім культуру

Адбыўся “Кірмаш праектаў” для праграмы “Магілёў – культурная сталіца СНД і Беларусі”

“Кірмаш праектаў” для “Культурнай сталіцы СНД і Беларусі – 2013” прайшоў ў Магілёве. Ініцыяваны грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і падтрыманы аддзелам культуры Магілёўскага гарвыканкама, праект меў на мэце вынайсці цікавыя і запатрабаваныя ідэі, якія змаглі б узбагаціць жыццё абласнога горада, што здабыў высокі статус. Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі абмеркаванне прапановаў адбылося ў фармаце грамадскай дыскусіі.

Ніна Шыдоўская, каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”

выступе в. а. кіраўніка аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жаббарава

намесніца кіраўніка аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава

У вітальным выступе намесніца кіраўніка аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава зазначыла, што такая сустрэча – не толькі магчымасць палепшыць праекты па ўжо запланаваных кірунках культурніцкай дзейнасці, але і прыняць новыя: “Мы меркавалі, што грамадскасць прачнецца і выкажа сваё бачанне. Менавіта таму “Кірмаш праектаў” уключаны ў план мерапрыемстваў культурнай сталіцы”.

На сённяшні момант у плане ужо ёсць 9 зацверджаных кірункаў, але калі новыя праекты пададуцца цікавымі, горад не выключае сваёй падтрымкі. А выбраць і падтрымаць ёсць з чаго: 15 прадстаўленых праектаў закранулі самыя розныя бакі ў сацыякультурным жыцці горада (ад патрыятычнага графіці ды вершаў беларускіх паэтаў у грамадскім транспарце да алеяў памяці і абароны помнікаў гісторыі). Да канца тыдня арганізатары сустрэчы абяцаюць прадэманстраваць праекты на сваіх рэсурсах у інтэрнэце.

Паводле прызнання Ніны Шыдлоўскай, каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!”, сустрэча стала здзяйсненнем адной з мараў – “аб’яднаць нарэшце намаганні творцаў, грамадскіх арганізацый, адпаведных дзяржаўных органаў, каб пашыраць беларускую культуру ва ўсіх яе праявах”. Менавіта ў Магілёве адбылося першае ток-шоу з серыі “Культура паляпшае жыццё”, таму і першае грамадскае абмеркаванне праектаў выглядае тут цалкам лагічна і мусіць стаць прыкладам для ўсёй краіны.

На прэзентацыю сваіх працаў кожнаму ўдзельніку давалася 5 хвілін, пасля чаго аўтары адказвалі на пытанні залы. У фінале мерапрыемства пры дапамозе спецыяльных апытанак гледачы маглі адзначыць усе праекты па дзесяцібальнай шкале ў катэгорыях “Актуальнасць”, “Унікальнасць” і “Магчымасць рэалізацыі”. Гэтыя рэкамендацыі будуць улічаныя, калі калегіі падвядуць канчатковыя вынікі “Кірмашу”. Сайт Магілёўскага гарвыканкама паведамляе пра адметнасць і магчымае ўключэнне ў праграму “Культурнай сталіцы” пяці праектаў “Кірмашу” .

Віталь Ругайн, вядоўца

Віталь Ругайн, вядоўца

Руплівая праца рэгіянальнага каардынатара “Будзьма беларусамі!” Юрася Стукалава па арганізацыі адкрытых прэзентацый стала моцным падмуркамдля далейшага канструктыўнага дыялогу ў грамадстве. Магілёў ужо атрымаў сертыфікат “культурнай сталіцы краінаў СНД і Беларусі”, і фармаванне культурніцкай праграмы пераходзіць у актыўную фазу. Прыклад грамадскай дыскусіі і “Кірмашу праектаў” зацікавіў і Гомель, дзе нядаўна адбылася першая грамадская сустрэча. Адкрытыя прэзентацыі ў абласных цэнтрах пройдуць неўзабаве.

kp

Алесь Плотка, PR-мэнэджар кампаніі “Будзьма беларусамі!”, фота – Аляксандр “Tarantino” Ждановіч


Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип