• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.11.2016 | Культура

“Альтэрнатыўны панядзелак” у Мінску: ад выспы да выспы

Даб, эмбіент, джаз і харавыя спевы. Дзіцячы тэатр з непаўторнай Бенькай. Майстар-класы ад нямецкай мастачкі Ліны Хесінай. Форум “Альтэрнатыўны панядзелак”, арганізаваны Свята-Елісавецінскім манастыром на прасторы хаба KORPUS8 у Мінску, — гэта не толькі вялікая культурная падзея, але і маштабны інклюзіўны праект. Удзельнікамі творчых заняткаў, выставаў і проста гледачамі сталі людзі з абмежаванымі магчымасцямі.  http://budzma.by/wp-content/gallery/altpn/901.jpg

— “Альтэрнатыўным панядзелкам” мы хацелі звярнуць увагу на нестандартны светапогляд і творчасць людзей з асаблівасцямі развіцця. Гэта важны крок насустрач адно аднаму,— расказала Марыя Іванова, аўтарка праекта, а таксама кіраўнік студыі дзіцячай анімацыі “Мы ёсць!”, створанай у манастыры.

— У Маскве, дзе я жыла раней, добра развіты моладзевы праваслаўны рух, — расказвае Маша Котава, адна з арганізатарак “Альтэрнатыўнага панядзелка”. — Свой моладзевы клуб ёсць практычна ў кожным храме. Напрыклад, айцец Касьма з Данскога манастыра арганізоўвае музычныя фэсты з удзелам Леаніда Фёдарава з “АўкцЫёна”, Аляксандра Скляра з “Ва-банкъ”, Псоя Караленкі ды іншых. Свята-Елісавецінскі манастыр — дзіўнае месца. З усімі сваімі мастацкімі майстэрнямі,  падворкамі, канцэртамі, спектаклямі, студыямі, сацыяльнай дзейнасцю ў інтэрнатах… Тут сапраўды шмат творчых людзей, а творчасць яднае. Мы вырашылі правесці вялікую творчую прэзентацыю абноўленага сайта манастыра ў фармаце“альтэрнатыўнага панядзелка”. А што з гэтага атрымалася, вы самі бачыце.

http://budzma.by/wp-content/gallery/altpn/897.jpg

“Альтэрнатыўны панядзелак” нагадаў вялікі каўчэг, што курсуе ад выспы да выспы. На Выспе літаратуры кнігу “Дзве аповесці пра каханне” прэзентавала кампазітар і рэгент, манахіня Іуліянія (Дзянісава). Манах Арсеній (Ёванавіч) з Чарнагорыі, аўтар кнігі “Бог і рок-н-рол”, расказаў пра свой няпросты шлях да Бога.

У невялікай ціхай лаўнж-зоне можна было проста пасядзець сам-насам са сваімі думкамі і паглядзець цікавую фотавыставу “Под парусом во ржи” — пра міласэрных сясцёр і іх працу з асаблівымі людзьмі. Побач працавала вітражная майстэрня, непадалёк давалі майстар класы кавалі. Часам хацелася размножыць сябе, каб трапіць усюды і не прапусціць нічога цікавага.

http://budzma.by/wp-content/gallery/altpn/4873.jpg

Грамчэй за ўсё было на Выспе музыкі. Музыканты праекта Yarga sound system прывезлі ў Мінск музычную лодку-аднадзярэўку і цэлы “мяшок” спеваў рускай Поўначы. Віртуозныя выканаўцы гітарных эцюдаў Benny d’Art выкладалі адну за адной мелодыі ў сакавіты музычны пазл. Самым нечаканым (нават для саміх удзельнікаў праекта) вяртаннем восені стаў выступ “Хайле Тумс”. Дзесяць гадоў таму гурт злучаў адной ніткай аматараў сузіральных вандраванняў па загадкавых музычных галактыках, што не маюць выразных вызначэнняў. Укалыхвальны этнадаб, world music, джаз ва ўсіх ягоных адценнях, рэгі і нават тэмпераментнае танга — усяго патроху на доўгую памяць сэрца. Атмасферу стварылі пяшчотны, нібы кветка, вакал Марыны Неўгень (“Нагуаль”, “СпасиБО”, “Невгень”) і музыканты рэгі-гурта “Адыс Абеба”. Вось Марына спявае, і табе падаецца, што праз хвіліну ты выйдзеш з улюбёнага клуба NC, пойдзеш па трамвайных рэйках дадому (метро ж, вядома, не працуе), а на галаву будзе валіцца нечаканы лістападаўскі снег.

http://budzma.by/wp-content/gallery/altpn/4885.jpg

Свая выспа была і ў дзяцей. Ды якая! Часам здавалася, што “панядзелак” — гэта суцэльны ранішнік, таму што маленькіх наведнікаў было больш, чым дарослых. Бенька паказала спектакль “Чароўная крэйда” (па матывах казкі нарвежскай пісьменніцы Сінены Хоп). А ўсімі любімы Маляваныч з “Калыханкі” (актор Аляксандр Ждановіч) — старога добрага Айбаліта. Дзеці размалёўвалі гліняных рыб, малявалі на восеньскім лісці, танцавалі пад басэтлю, гралі на этнічных афрыканскіх барабанах і танцавалі пад “дарослую” музыку.

http://budzma.by/wp-content/gallery/altpn/4925.jpg

Ля Выспы іканапісцаў можна было пачаставацца гарбатай, а самі мастакі адказвалі на пытанні і паказвалі асноўныя тэхнікі іканапісу. Незвычайныя карціны людзей з асаблівасцямі развіцця былі прэзентаваныя на Выспе асаблівага мастацтва. Дарэчы, мастаком у гэтым вялікім “плаванні” мог стаць кожны: знайсці чароўны куфар, атрымаць артэфакт (фрагмент мазаікі), падысці да незвычайнай Рыбы і дадаць свой “штрых” у калектыўны арт-аб’ект. А потым пайсці і спантанна адправіць ліст сябру — арганізатары падрыхтавалі душэўныя малюнкі і нават канверты. Альбо проста папіць гарбаты і пагутарыць са старым прыяцелем, якога даўно не бачыў і выпадкова-невыпадкова сустрэў гэтым панядзелкам.

 

Кася Кірпацік, фота – Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры

Каардынатар фэсту, філосаф Павел Баркоўскі ў інтэрв’ю Budzma.org распавядае пра новы конкурс ад «Pradmova», уласна сам сёлетні...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип