Buben і Baisan прэзентавалі відэакліп на трэк MA of MDMA. Відэа выкладзенае на адмысловым канале BelarusMusicTV, які быў створаны карпарацыяй Believe Digital для папулярызацыі беларускіх артыстаў у свеце. Відэа створанае Уладам Бубнам на нумар паводле верша “Лінія”, які быў напісаны Байсанам ў “мёртвы” перыяд творчасці (2008г) у палескім цягніку паміж Лунінцам і Жыткавічамі. Раней тэкст гучаў у супольным разам з гомельскімі індастрыэл-монстрамі Killadox трэку Paranoja/.By. Глядзець відэа –
Альбом лічбавай паэзіі Iamb’n’Bass, які выйшаў на лэйбле Believe digital, ужо з’явіўся на сусветных інтэрнэт-рэсурсах (I tunes, amazonmp3, Beatport, Deezer, Music Me, emusic.com, soundeo.com, rhapsody.com, starzik.com, believeband.com і інш.). Цікавы факт – частка ўжо набыўшых альбом – жыхары ўсходніх краінаў, якіх верагодна зацікавіла перадгісторыя з’яўлення псеўданіма паводле героя дзэну Baisan Monpon (梅山聞本). Цяпер праслухаць альбом цалкам можна на афіцыйнай старонцы праекту – baisanbuben.believeband.com/
Бліжэйшы выступ артыстаў адбудзецца 31га студзеня ў клубе “Салтайм” у кампаніі паэтаў Ярылы Пшанічнага і Змітра Вішнёва ды культавай фармацыі “Князь Мышкін”. Даведкі: +375 29 3637685, Facebook, Vkontakte.