• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.07.2014 | Promenade

«Будзьма» на балоце

А 8-й раніцы наш аўтобус стартаваў ад Палаца Рэспублікі наўпрост у беларускае балота, дзе карэспандэнты Budzma.by правялі ўвесь дзень — адкрывалі экасцяжыну “Азераўкі”, працягласцю 1,5 км, якая пралягае на тэрыторыі ландшафтнага заказніка “Ельня”.

“Ельня” — самае вялікае ў Беларусі верхавое балота плошчай 200 квадратных кіламетраў, якому каля 9000 гадоў. Калісьці па гэтых тэрыторыях праходзіў ледавік, а сёння тут лесатундра з карлікавымі бярозамі і марошкай. І ў цэнтры пейзажа — драўляная сцежка, якая з’явілася ў межах праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь”.

Наш опэн-эйр і тэст-драйв сцежкі пачынаецца з лоўлі вадзянога скарпіёна і маленькіх рачкоў дафній. Настаўнік біялогіі, энтамолаг Любоў Лукашук расказвае пра вадзяную асу як пра самае дарагое на свеце. Вылавіўшы адмысловымі маленькімі сачкамі пару-тройку плывунцоў, адпраўляемся глядзець на сапраўдную расіцу — гераіню казкі Віталя Біянкі. У рэальнасці кветка, што праглынула камара, выглядае бяскрыўдна, але гэта прыгожы падман: маленькімі малінавымі варсінкамі на зялёнай сцяблінцы драпежніца ловіць сабе мошак на вячэру.

На балоце акрамя расіцы і смачных журавін (сезон — у кастрычніку) захоўваецца шэраг унікальных відаў жывёл і птушак — у прыватнасці, чорнаваллёвы гагач і белая курапатка. А яшчэ Ельня — месца гнездавання залацістай сеўкі і куліка-селянца. Але мы ўбачылі толькі парачку журавоў (і тое па вяртанні дадому), для якіх Ельня з’яўляецца перавалачным пунктам на шляху са Скандынавіі ў цёплыя краіны. На балоце яны пачынаюць збірацца ў сярэдзіне жніўня, а канчаткова пакідаюць Мёршчыну ў пачатку снежня.

Паназіраць за птушкамі можна з драўлянай вышкі — у рамках праекта закупленыя біноклі і падзорныя трубы. Пра кожную зафіксаваную птушку можна пачытаць на інфармацыйных стэндах. А калі не пашанцуе ўбачыць таго ж дразда, можна паслухаць ягоную фанаграму: адмысловы кампактны прыбор Birdmike, які прадэманстравалі нам арнітолагі, прайграе галасы ўсіх птушак Еўропы.

На балоце зусім няма ценю, вельмі горача і хочацца нырцануць з галавой у сфагнум (ён тут паўсюль), які, тлумачаць нам навукоўцы, выдатна астуджае (вось нават нехта паставіў у мох дзве бутэлькі з пітной вадой), а яшчэ абеззаражвае. Але ў нас па праграме новы атракцыён — шпацыр па дрыгве на сапраўдных балотаступах. Мы не адыходзім ад сцежкі больш чым на 20 метраў, але пры жаданні кожны можа замовіць паход на балотаступах (яны падобныя да кароткіх лыжаў) да возера Курганістае.

Але самае маляўнічае на сцежцы — гэта канчатковая станцыя, дзе можна палавіць вадзяных жукоў і проста палюбавацца маляўнічым возерам з астраўкамі. Ходзяць байкі, што ў водах Азеравак жыве пачвара накшталт лахнэскай Нэсі (дарэчы, падчас праекта “Будзьма беларусамі!” “Маршрут беларускіх цмокаў” некаторыя з экспертаў прапаноўвалі Ельню ў якасці аднаго з месцаў, дзе жыве цмок). Але навукоўцы ў адказ на гэтыя казкі толькі ўсміхаюцца: прыблізна раз на пяць гадоў тут адбываецца выкід метану — не выключана, што нехта надыхаўся да галюцынацый і “пабачыў”пачвару. А так у Азераўках няма нікога страшнейшага за акуня-канібала, які есць сваіх жа малявак.

Ваду з возера, кажуць мясцовыя, можна піць, але мы пакуль не рызыкнулі. Ды і не было часу: энтамолаг Генадзь Сушко паказаў нам страказу-каромысел, якая водзіцца ў Арктыцы і нейкім цудам трапіла на балота. На тэрыторыі Беларусі гэта ледзь не трэцяя знаходка — аналагічную страказу знаходзілі ў Бярэзінскім запаведніку і вось цяпер тут — на Мёршчыне.

 

Даведка: У сярэднім цана экскурсіі па экасцяжынцы “Азераўкі” складзе каля 50 тысяч рублёў на чалавека. Колькасць чалавек у групе – не больш за 15, а для экскурсій на балотаступах — 10. Дарэчы, узімку на балоце таксама знойдзецца занятак: турыстаў будуць вадзіць па слядах зайца, ваўка, рысі ды іншых жывёл.

 

Кася Кірпацік, фота – Зарына Кандрацьева

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип