• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.08.2012 | У краіне Культура Адукацыя Грамадскі сектар

“Будзьма з мовай!” і інтэлектуальнай элітай краіны (фотарэпартаж)

Сумесны праект пад назвай “Будзьма з мовай!”, арганізаваны кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Беларускай лігай інтэлектуальных каманд, прайшоў 10 жніўня 2012 у летніку “Купалінка” для юніёраў і ювеналаў гульні. Цягам дня прызы ад “Будзьма!” разыгрываліся ў інтэлектуальных гульнях “Медыя-альфабэт” і “Што? Дзе? Калі?” з пытаннямі па-беларуску. Адбыліся таксама выступы беларускіх паэтаў і музыкаў і беларуская дыскатэка.

Кубак Цмока

Яўген Зайцаў, вядоўца гульні і адзін з аўтараў пытанняў, так пракаментаваў свае чаканні ад Дня беларускай мовы: “Не ведаю, добра гэта ці не, але дзеці, якія займаюцца інтэлектуальнымі гульнямі і прыязджаюць у летнік БЛІК, думаюць пра сябе як пра інтэлектуальную эліту краіны. Я быў бы вельмі ўдзячны лёсу, калі б атрымалася далучыць да гэтага пераканання адзін пункт: права адносіць сябе да інтэлектуальнай эліты ўключае ў сябе і абавязак ведаць родную мову”.

45 камандаў з удзельнікамі, што з’ехаліся ў летнік з усёй Беларусі, змагаліся за прызы і сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Пытанні датычылі не толькі сусветнай культуры, але і сваёй краіны і яе культуры; так, напрыклад, трэба было адказаць, каму, згодна з беларускімі паданнямі, гаспадар хаты быў абавязаны ставіць на даху ці на гумне патэльню яечні.

А калі вы здагадаліся, што цмоку, можна было паспрабаваць здагадацца, чаго, на думку каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алены Макоўскай, беларускаму цмоку як новаму турыстычнаму сімвалу пакуль не хапае. Толькі самыя здагадлівыя маладыя знаўцы далі правільны адказ – “імені”.

 

Цмокі лятуць на выступ

За шаснаццацігадовую гісторыю існавання летніка Беларускай лігі інтэлектуальных каманд ужо арганізоўвалася некалькі выступаў беларускіх літаратараў. Паэта Андрэя Хадановіча, які і сам быў знаўцам “Што? Дзе? Калі?”, заўсёды чакаюць у летніку. Гэтым разам маладым інтэлектуалам свае творы прадставілі Антон Рудак, Андрэй Адамовіч, Павал Касцюкевіч, Марыя Мартысевіч, Віталь Рыжкоў і Яўген Барышнікаў. А перад імпрэзай паэтка Марыя Мартысевіч, калісьці сама ўдзельніца летніка БЛІК, уручыла пераможцам турніру прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Скончыўся дзень “Будзьма з мовай!” амаль двухгадзіннай дыскатэкай з музычнай часткай, на 100% складзенай з беларускамоўных кампазіцый.

Паводле сумы ўражанняў было вырашана працягваць традыцыю беларускіх дзён “Будзьма з мовай!” у летніку БЛІК і ў будучыні.

Рыгор Скабічэўскі, фота – Юрась Строк


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип