Цэнтар супрацоўніцтва моладзі ў Гдыні запрашае актыўных людзей зь Беларусі ўзяць удзел у двухтыднёвай стажыроўцы, якая адбудзецца на базе Цэнтру ўвосень гэтага году.
На навучальны візыт у дзяржаўныя і няўрадавыя ўстановы Гдыні, Сопату і Гданьску запрашаецца актыўная і ініцыятыўная моладзь, а таксама прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў. Тэкст цалкам.