Гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная 67-м угодкам зняцця блакады Ленінграда, пройдзе пад Пецярбургам. У горадзе Нікольскае Тосненскага раёна збяруцца клубы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама з Беларусі, Украіны, Эстоніі, Нямеччыны, Англіі, Ірландыі і Швецыі — агулам каля 400 чалавек.
Удзельнікі фетывалю, які, дарэчы, ужо праводзіцца сёмы раз, арганізуюць “бой” паміж “жаўнерамі Вермахта і Чырвонай Арміі”. Як паведамляе “Росбалт“, гледачы ўбачаць сапраўдныя паветраныя баі і адчуюць, як дрыжыць пад нагамі ад выбухаў зямля.