• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.06.2018 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

“Чацвёра сыноў дапамагалі па гаспадарцы, а пасля раз’ехаліся”. Пра сельскі актывізм, які выратуе вёску

У Год малой радзімы кампанія “Будзьма беларусамі!” не абмінула ўвагай нават самыя аддаленыя ад імклівага грамадскага жыцця вёсачкі. Чарговае афлайнавае ток-шоў было прысвечанае сельскаму актывізму і прайшло на сядзібе “Марцінова Гусь” у вёсцы Малая Люцынка Валожынскага раёна. Акурат у тыя дні там адбываўся семінар у рамках адукацыйнай праграмы Vioska.Lab для тых, хто ўжо робіць ці хоча рабіць добрыя справы для сваёй вёскі.

Міхась Мацкевіч

Вядоўца Міхась Мацкевіч пачынае размову троху правакатыўна: “У вёсцы не тое каб добрае жыццё: эканамічна, культурна, дэмаграфічна”, — і просіць эксперта па ўстойлівым развіцці Алега Сівагракава пракаментаваць слайд з воблакам тэгаў: як бачаць жыццё на вёсцы ўдзельнікі праграмы Vioska Lab.

Воблака: апатыя, праца, алкаголь, застыласць, безгустоўнасць, беднасць, адпачынак, памяркоўнасць

— Аднойчы, рыхтуючыся да адной з канферэнцый па ўстойлівым развіцці, мы вырашылі праверыць гіпотэзу пра тое, што беднасць перашкаджае ўстойліваму развіццю вёскі. Жыве чалавек у вёсцы, уявім, што ён бедны — значыць, і абыякавы да ўсяго. Яму няма калі думаць пра прыроду і партнёрства з суседзямі. Ён ідзе ў лес і сячэ дрэва, каб выжыць. Гэта будзе працягвацца, пакуль ён будзе ведаць, што лёс лесу, мястэчка не залежыць ад яго. Калі б ён ведаў, што ні ў якім разе дрэва не спілуюць без яго голасу, ён ставіўся б да ўсяго інакш. Атрымалася, што перашкаджае не беднасць, а правы чалавека, — кажа спадар Алег.

Алег Сівагракаў

Алег Сівагракаў

Ясна, што правы чалавека ў адзін момант праблемы з алкагалізацыяй не вырашаць, аднак створаць падмурак зменаў. А яшчэ, паводле пераканання эксперта, маладыя людзі з’язджаюць з сельскай мясцовасці праз малы набор прафесій: не ўсе хочуць быць даяркамі ці трактарыстамі. Алег Сівагракаў прывёў у прыклад адну з вёсак, якую ён бачыў у Аўстраліі. Маладыя людзі не хочуць пакідаць родны дом, бо робяць там мясцовы часопіс. Гэты прыклад цалкам рэлевантны і для Беларусі, бо мы жывём у сусветным трэндзе ўрбанізацыі, падкрэсліў эксперт.

Для справядлівасці вядоўца паказаў слайд з воблакам пазітыўных асацыяцый з вёскай:

Адукацыя, прадпрымальніцтва, ініцыятывы, супольнасць, ІТ-спецыялісты, пераезд, супраца, лідары, сучаснасць.

— Калі будзе самакіраванне, алкагалізацыя знікне. Цяпер пачынаюцца гэтыя працэсы, аднак яны вельмі слабыя. Людзі не адчуваюць сябе часткай вялікага працэсу, — пракаментаваў Алег Сівагракаў.

Эксперт з Івана-Франкоўска, трэнер праекта “Майстэрня сельскіх ініцыятыў”, сябра каманды крэатыўнай прасторы “Хата-майстэрня” ў вёсцы Бабін Івана-Франкоўскай вобласці Аляксандр Маскаўчук кажа, што жыццё ў вёсках Украіны агулам падобнае. Адно што спікер дадаў бы ў спіс праблем вузкі культурны фон, праз які чалавек мае менш магчымасцяў самарэалізацыі.

— Жыхары вёсак, як правіла, не могуць паехаць на мяжу. Вельмі крута, што з’явіўся бязвізавы рэжым, але тут жа вырас курс еўра, — кажа Аляксандр.

Украінскі эксперт мае што дадаць і да спісу перавагаў жыцця па-за вялікімі гарадамі. У апошнія гады ў рамках рэформ дэцэнтралізацыі людзі атрымалі магчымасць распараджацца мясцовымі рэсурсамі, якія больш не ідуць у Кіеў у поўным аб’ёме, а застаюцца на месцах. Аб’яднанні з 5-7 вёсак агульнай колькасцю да 1000 жыхароў самі вырашаюць, напрыклад, дзе закупіць парты для школы.

Аляксандр Маскаўчук

Аляксандр Маскаўчук

Каардынатарка конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, супрацоўніца Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі Валерыя Ваўкагонава прывяла прыклад, як звычайная настаўніца змагла выратаваць школу ад закрыцця. У вёсцы Рудня Целяшоўская Гомельскага раёна настаўніца ўвесь час прыцягвала праекты па энергаэфектыўнасці, ахове прыродзе і многа падобных актыўнасцяў. Так у школе памянялі вокны, з’явіўся інтэрактыўны клас. Калі засталося 32 вучні, паўстала пытанне закрыцця школы. Аднак паколькі будынак быў добра абсталяваны, чыноўнікі вырашылі пакінуць школу ў Рудні Целяшоўскай. Такім чынам, спрыяльныя ўмовы ці не, свет ратуюць актывісты, мясцовыя жыхары, якім трэба больш за ўсіх.

Што трэба актывісту ў вёсцы?

У зале знайшліся вясковыя жыхары ў першым пакаленні, якія пераехалі з горада, бо менавіта ў вёсцы ўбачылі лепшае і больш перспектыўнае жыццё і заробак.

— Мы пераехалі 5 гадоў таму ў вёску. Я лічу, што гэтае рашэнне было квітэсэнцыяй свядомасці. Я маю навуковыя ступені ў эканоміцы: я бізнес-кансультант і кансультант па арганізацыйным развіцці. Я налічыў больш за 150 відаў дзейнасці ў 17 сферах, якімі можна займацца ў вёсцы. Тут прасцей рэалізоўваць прадпрымальніцкія якасці. Мы стварылі гаспадарку па прынцыпах пермакультуры і арганічнага земляробства. Задача — утрымліваць сям’ю і быць рэалізаваным. Нам нічога не перашкаджае, было б больш грошай — хутчэй рухаліся б. А яшчэ зрабілі праект “Эміграцыя ў вёску”, дзе дапамагаем такім жа як мы, учарашнім гараджнам, знайсці сябе ў вёсцы, — кажа Андрэй.

Паводле досведу Валерыі Ваўкагонавай, рухальныя сілы ў вёсцы — настаўнікі і супрацоўнікі дамоў культуры. Гэта не значыць, што яны лепшыя за астатніх, але менавіта ў іх ёсць запыт зрабіць сваю вёску лепш. На рассылкі Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі і Social Weеkend падпісваюцца якраз яны.

Валерыя Ваўкагонава

Валерыя Ваўкагонава

Спікерка Юлія Лісіца, каардынатарка праграмы VioskaLab, выпускніца праграмы “Суседзі 3.0” і арганізатарка рэгіянальнага фэсту “Суседзі” ў Валожынскім раёне, таксама мае пазітыўны вопыт метамарфозаў вёскі.

У яе Лоску Валожынскага раёна ёсць супольнасць з маладых сем’яў-даўншыфтараў, якія ствараюць культурніцкі фон усяго раёна. Напрыклад, фестываль у Гародзьках: свята з мінімальным бюджэтам, на якое сабралася 400 чалавек з усяго наваколля.

Юлія Лісіца

Хвіліну эйфарыі (здавалася б, жыць самадастаткова на вёсцы так проста: трэба проста быць актыўным) перарывае рэпліка з залы яшчэ аднаго вяскоўца са стажам, уладальніка пермакультурнай гаспадаркі, спадара Міколы:

— У мяне чацвёра сыноў, якіх я хачу падключыць да ўстойлівага развіцця вёскі. Калі яны былі школьнікамі, то дапамагалі па гаспадарцы, а цяпер раз’ехаліся. Калі мы не створым ідэю, якую падхапілі б нашыя дзеці, то ўсё згіне на нашых вачах. Якое ў вас будзе пачуццё, калі вы ўклалі 20-30 гадоў, але ўсё развальваецца? — выводзіць дыскусію на новы ўзровень спадар Мікола.

Аляксандр Маскаўчук спрабуе адказаць на паварот тэмы і прыводзіць у прыклад украінскую праграму “Майстэрня сельскіх ініцыятываў”, дзе ён працуе трэнерам. Сутнасць праграмы ў тым, што вучняў 8-11 класаў з сельскіх школ Данецкай, Чаркаскай і Івана-Франкоўскай абласцей збіраюць у каманды і прапануюць прыдумаць і рэалізаваць свой праект для вёскі: хоць пафарбаваць прыпынак, хоць арганізаваць танцпляц ці кінафестываль пад адкрытым небам.

— Мы не кажам “давайце рабіце, мы вас навучым”, мы кажам “давайце зробім разам”. Прынцып нанясення дабра не працуе. Калі яны не адчуюць, што гэта іхнае, нічога не будзе, — кажа Аляксандр.

Хрысціна Марчук
Фота — Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю

Быць беларусам — не быць скотам, гэта ведае ўжо, здаецца, кожны. Аднак у далейшай дыскусіі наконт паходжання і нацыянальнага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Іванаўны Ракасоўскай — маці...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    Кіно
    Беларуская анімацыя: Іван Гапіенка і яго фільмы

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип