• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.04.2012 | Забавы Promenade

Чэмпіянат па паяданні сэндвічаў: прыйшоў, паеў, перамог (фотрэпартаж)

Першы ў Беларусі чэмпіянат па паяданні сэндвічаў на хуткасць прайшоў у адной са сталічных піцэрый.

Рэкардсменам і ўладальнікам 500 тысяч рублёў стаў заўсёднік піцэрыі Зміцер Мініч, які прыйшоў з групай падтрымкі — сынам Арцёмам. Яшчэ да пачатку спаборніцтва Зміцер так і заявіў: “Я прыйшоў, каб паесці”. Паказальна, што, у адрозненне ад астатніх удзельнікаў, ён запіваў ежу выключна вадой, а не таматным сокам, півам, кока-колай ці іншымі напоямі.

Спачатку лідарам быў студэнт Уладзіслаў (куды ж без галодных студэнтаў!), але калі ўжо здавалася, што перамога — вось яна, сітуацыя кардынальна змянілася.

Іншы студэнт, Багдан, стаў удзельнікам у апошні момант. Ён атрымаў міні-перамогу ў хуткасным распіванні гарбаты і лепш за астатніх сказаў скорагаворку. Як гэта зранку хуценька пралапатаць: “В тундре утром выдры в гетрах тырят в ведрах ядра кедров”.

Каля 25 хвілін спатрэбілася Змітру, каб знішчыць паўтаракілаграмовы сэндвіч (класічны багет з вяндлінай, сырам, свежай гароднінай, смачна запраўлены кетчупам, маянэзам або халапенья).

Публіка (пераважна моладзь) дружна скандавала “Давай!”

Сумна, але падчас мерапрыемства ніхто не згадаў пра небяспеку, якая падпільноўвае ўладальнікаў вялікіх страўнікаў. Штогод на такіх конкурсах, якія праводзяцца па ўсім свеце, здараюцца эксцэсы.

Наогул свет забаўляецца такімі відовішчамі ўжо амаль стагоддзе. Адным з першых конкурсаў, праведзеных на хуткае паглынанне, лічыцца чэмпіянат па паяданні хот-догаў, які праводзіцца з 1916 года ў гонар Дня незалежнасці Амерыкі.

Арганізатары паабяцалі, што цягам года абавязкова адбудзецца конкурс па паглынанні піцы, а пасля збору новага ўраджаю бульбы бульбашоў парадуюць відовішчам па паяданні дранікаў. Дарэчы, прызавы фонд збіраюцца павялічыць да 2 мільёнаў рублёў. “Вы ясце — мы плацім” — такі дэвіз мерапрыемства. А рызыкаваць сваім здароўем ці не, кожны вырашае сам.

Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип