• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.03.2022 | Грамадства

Ганна Севярынец: «Дабро не мае права спыняцца. Чым нас болей, людзей, якія прадукуюць дабро, тым больш дабра»

Вядомая беларуская настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец падзялілася сваімі думкамі з нагоды вызвалення пасля сутак сваіх дзвюх дачок.

«Дзяўчаты мае абедзьве захварэўшы, тэмпература, але мы вылечымся:) А злыя, тупыя і подлыя людзі — не», — піша Ганна Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook.


3.jpg
Фота Дзіны Ярмоленка 

«Самы сум, што нам з імі, гэтымі людзьмі, нявылечнымі, жыць, і цяпер і потым, побач. Сказаць па праўдзе, я пакрысе губляю думку аб тым, што калі-небудзь такіх людзей можна выправіць. Так, можна кантраляваць, можна абмяжоўваць, можна ў некаторым сэнсе ўплываць на іх колькасць праз асвету, адукацыю і выхаванне, прычым толькі да пэўнага ўзросту, але нам з імі жыць, і дзецям нашым, і ўнукам побач — заўсёды. 

Таму дабро не мае права спыняцца. Чым нас болей, людзей, якія прадукуюць дабро, тым больш дабра. І нават калі яно колькасна не перамагае, яно мусіць быць. Дабру, як і злу, у свеце няма адкуль узяцца, як толькі з чалавека, прырода не ведае такіх катэгорый, то як бы сэнс жыцця нармальнага чалавека з большага можна акрэсліць даволі проста: прадукаваць дабро. Неважна, дзе, і неважна, як, хто як умее. Усё у агульную капілачку пойдзе, і кропелька, і ручай, і возера. 

Болей за ўсё мяне здзівіла, як прагаварыліся ўчора ахоўнікі Жодзінскага ІВС. Яны сказалі літаральна наступнае: «Калі вы там будзеце абдымацца, выйдзе АМАП і усіх забярэ». І што вы думаеце:)) Некія чорныя ў балаклавах з дубінкамі сапраўды выйшлі, пакуль людзі на вуліцы абдымаліся. 

І ў мяне няма да іх нянавісці, праўда, і страху няма, а ёсць грэблівасць і моцнае шкадаванне. На якіх падставах можна забараніць людзям абдымацца? На вельмі простых, чалавечых і зразумелых: дзікая, балючая, хворая і адчайная зайздрасць тых, каго ніхто, ніколі і ніадкуль так не сустрэне, да тых, каго будуць так сустракаць і абдымаць любых: брудных, вашывых, два тыдні нямытых, збітых, аблаяных, залітых пярцовым газам, але — непераможных. 

Жыць дабром вельмі лёгка і шчасліва. Жыць злом цяжка. Мне моцна-моцна шкада тых, хто глуміць сваё адзінае, кароткае чалавечае жыццё на тое, каб забараняць людзям абдымацца».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца ў Польшчы з дастаўкай па ўсім свеце

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца ў Польшчы з дастаўкай па ўсім свеце
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM