• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.10.2016 | У краіне Забавы

Дранік-фэст 2.0. Перазагрузка

1 кастрычніка ў Магілёве на этнахутары “Зялёны гай” пасля двухгадовага перапынку зноў было праведзенае свята, бадай, самай вядомай і знакавай беларускай стравы – драніка.

Дранік-фэст у Магілёве

Няма ніводнага беларуса, які б не ведаў, што такое дранік, не каштаваў бы яго хоць раз у жыцці і не любіў бы гэтыя смажаныя бульбяныя блінцы ну проста на генетычным узроўні. А калі такія і ёсць, ніводнага з іх у мінулую суботу ва ўсім Магілёве заўважана не было. Таму што калі ў Беларусі і можна сабраць цэлы фэст з нагоды ўшанавання ўсяго толькі адной стравы, то і атрымаецца ён, Дранік-фэст.

Першы раз Дранік-фэст быў праведзены яшчэ ў 2014 годзе і з такім натхненнем быў сустрэты магілёўцамі, што ўжо тады абяцаў стаць мерапрыемствам штогадовым. Але ўжо анансаванае на мінулы год свята давялося ў апошні момант згарнуць праз форсмажорныя абставіны. Такім чынам, фэст стаўся сапраўды доўгачаканым.

Сама сутнасць свята, яго канцэпцыя засталася нязменнай: усіх ахвотных запрашалі правесці суботні дзень на маляўнічай этна-сядзібе і пры гэтым пачаставацца халяўнымі дранікамі, якія смажылі і раздавалі валанцёры (пераважна студэнты і выкладчыкі магілёўскіх ВНУ). Але толькі дранікамі справа не абмяжоўвалася. Як і мінулым разам, на фэсце разгарнулася цэлая “вуліца” рамеснікаў, якія не толькі прапаноўвалі набыць свае вырабы, але і ладзілі майстар-класы, дзяліліся сваімі сакрэтамі і нават частавалі наведнікаў рознымі хатнімі прысмакамі.

Памятаючы аб тым, што мінулым разам да бясплатных дранікаў стаялі велізарныя чэргі і некаму не хапіла (а можа, і з іншай нагоды), ежу і пітво можна было прыдбаць і за грошы. Ад чэргаў гэта не ўратавала (яны былі нават большымі), але дадало разнастайнасці аматарам паесці.

Увогуле, разнастайнасць – гэта тое, што выгадна адрознівала мерапрыемства ад яго папярэдніка. З’явілася вялікая колькасць пляцовак і забаў для дзяцей. Па ўсёй тэрыторыі былі раскіданыя рознага кшталту фотазоны. Спонсары ладзілі конкурсы з каштоўнымі падарункамі. А побач з тэрыторыяй сядзібы правялі нават невялічкі, але сапраўдны рок-канцэрт.

img_7150

То бок адбылося нармальнае еўрапейскае сямейнае свята выхаднога дня, ды яшчэ з нацыянальным каларытам. Дарэчы, мерапрыемства было безалкагольным, таму людзі ляжалі на траве, танчылі і радаваліся жыццю без аніякіх вонкавых раздражняльнікаў. “Аказваецца, так таксама можна”, – чыталася ў вачах некаторых наведнікаў.

Людзей прыйшло вельмі шмат. Афіцыйна фэст доўжыўся з 12 да 18 гадзіны, і ўвесь гэты час чэргі па дранікі не памяншаліся, а шчыльнасць натоўпу, які шпацыраваў праз рамеснікаў, конкурсы і забавы, толькі павялічвалася.

Трэба сказаць, што дранічны фэст двухгадовай даўніны ўразіў усіх адсутнасцю не толькі алкаголю, але і міліцыянтаў. Свята абслугоўвалі свае ахоўнікі. Тады і арганізатары, і наведнікі небеспадстаўна ганарыліся: “Ну можам жа!” Але сёлета ўлады асэнсавалі сваю памылку. Таму міліцыя прысутнічала, а вакол усяго раёна дарожным рухам кіравалі шматлікія прадстаўнікі ДАІ. Увогуле, міліцыянты нікому не перашкаджалі і самі з цікавасцю назіралі за тым, што адбывалася, але, шчыра кажучы, дзяўчаты ў народных строях выглядалі тут больш дарэчы, чым мужчыны ў форме.

Але свята адбылося, і можна толькі падзякаваць арганізатарам і ўдзельнікам за тое, што суворым восеньскім днём магілёўцам давялося правесці выходны з сем’ямі, шмат усміхацца і радавацца добраму надвор’ю.

Ну а самы папулярны мэсідж, выказаны кожным другім наведнікам, – “Прыйду дамоў – насмажу дранікаў…” І гэта сведчыць пра поспех лепш за любую рэкламу.

Арцём Іваноў

Фота: Марыя Гілёва

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип