Гурт “Детидетей” адзначыць свой трэці Дзень народзінаў вялікім сольным канцэртам на вялікай сцэне канцэртнай залы “Мінск” 9 чэрвеня 2009 году.
Квіткі на канцэрт гурта можна набыць у касах к/з “Мінск”, у пераходзе каля ГУМу, у касах на станцыях метро Якуба Коласа, Пушкінская, Кастрычніцкая, Партызанская, у касах па адрасах: праспект Незалежнасці, 44 і праспект Незалежнасці, 13.
Забраніраваць квіткі можна таксама праз фан-клуб гурта на сайце detidetey.com
Канцэрт гурта “Детидетей” адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Дзе: Мінск, вялікая сцэна канцэртнай залы “Мінск”;
Калі: 9 чэрвеня 2009 году, 19.00.