У Вільні адбудзецца дыскусія пра ідэнтычнасць у выгнанні: што значыць быць беларусам_кай сёння і як медыі ствараюць новы наратыў (дэдлайн — 11 жніўня)

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег, прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА, медыяў і зацікаўленых беларусаў і беларусак прыняць удзел у светапогляднай дыскусіі, якая пройдзе ў Вільні 13 жніўня.

diskussija-02.png
  • Як выглядае беларуская нацыянальная ідэя ва ўмовах вымушанага падзелу грамадства?

  • Як дыяспара можа працаваць на беларускую ідэю за межамі краіны?

  • Як беларусам заставацца беларусамі ў Беларусі?

  • Што (не)робяць медыі для фармавання новага наратыву?

На гэтыя ды іншыя тэмы падыскутуем з экспертамі:

— Алесь Пашкевіч, гісторык, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі

— Ірына Новік, журналістка, рэдактарка, папулярызатарка беларускіх народных традыцый

— Зоя Хруцкая, журналістка, мэнэджарка PALATNO Media

— Алесь Кіркевіч, гісторык журналіст, пісьменнік, аўтар відэапраектаў кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Мадэратар: Зміцер Лукашук, рэдактар эфіра Еўрарадыё, аўтар і вядоўца праграмы Ідэя Х, аўтар кніг «Беларуская нацыянальная ідэя».

Мерапрыемства адбудзецца 13 жніўня ў Вільні з 14.00 да 16.30.

Для ўдзелу ці асвятлення дыскусіі патрэбна зарэгістравацца.

Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дэдлайн рэгістрацыі — да канца дня 11.08.2025

Колькасць месцаў абмежаваная.

Запрашэнне і адрас месца, дзе адбудзецца дыскусія, вы атрымаеце ў лісце на электронную пошту пасля заканчэння рэгістрацыі.