Новы выпуск на канале CHADANOVIČ прысвечаны аднаму з самых важных твораў у гісторыі беларускай культуры — аповесці «Дзве душы». Хто мы такія і чаго хочам? Максім Гарэцкі напісаў сваю кнігу больш за 100 гадоў таму, але выбар выбар між Еўропай і рускім светам па-ранейшаму актуальны для беларусаў.
«Калі ў беларускай літаратуры ёсць свой Гамлет, свой шэкспіраўскі літаратурны герой, то гэта найперш Ігнат Абдзіраловіч са сваім: быць або не быць — ці дакладней: быць або не быць беларусам. Сюжэт аповесці можна звесці да пошукаў сябе і сваёй ідэнтычнасці. Прычым, калі Янка Купала ў «Тутэйшых» робіць нявызначанасць ідэнтычнасці аб’ектам сатыры, то Максім Гарэцкі робіць свайго героя прадметам сур’ёзнага аналізу», — распавядае ў сваім відэа Андрэй Хадановіч.
Таксама з выпуску вы даведаецеся:
- якія творы можна лічыць лёсавызначальнымі для беларускай ідэнтычнасці;
- чаму аповесць называецца «Дзве душы»;
- чым Абдзіраловіч Гарэцкага падобны на шэкспіраўскага Гамлета;
- як барацьба за каханне пачынае ў аповесці барацьбу класавую;
- чаму галоўны герой апынаецца на Каўказе і прычым тут Лермантаў;
- чаму твор быў забаронены ў СССР нават пасля рэабілітацыі Гарэцкага.
Чытайце яшчэ: Выйшла аўдыяверсія «Віленскіх камунараў» Максіма Гарэцкага