У Белавежскай пушчы адбудзецца экафэст «Грыбныя выходныя»

27-28 верасня Нацыянальны парк «Белавежская пушча» запрашае ўсіх аматараў прыроды і грыбнікоў на экафестываль «Грыбныя выходныя». Гэта ўнікальная магчымасць правесці выходныя на прыродзе, а таксама пашырыць свае веды пра грыбы.

Hryby

Што ў праграме?

Падчас экафэсту наведнікаў чакаюць:

  • выстава жывых грыбоў і грыбоў у сухім выглядзе,
  • лекцыі спецыялістаў,
  • паказ фільмаў пра грыбы,
  • майстар-класы,
  • квэсты для дзяцей.

Таксама арганізатары абяцаюць тэматычныя экскурсіі з навукоўцамі (за асобную плату).

Цалкам з праграмай экафэсту можна азнаёміцца тут.