Фестываль «Цімкавіцкія вытокі» пройдзе на радзіме Кузьмы Чорнага

20 чэрвеня на радзіме Кузьмы Чорнага пройдзе V літаратурна-музычны фестываль «Цімкавіцкія вытокі», піша «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Afiša

Сёлета музычная праграма юбілейных «Цімкавіцкіх вытокаў» абяцае быць насычанай. На галоўнай сцэне выступяць народны сямейны ансамбль «Жывіца», артыстка эстрады Святлана Шыманская, а таксама творчыя калектывы Капыльшчыны.

Гасцей чакаюць сустрэчы з пісьменнікамі, музейныя квэсты і квізы, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.

У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пройдуць экскурсіі і традыцыйнае чаяванне «Каля самавара Кузьмы Чорнага», дзе можна будзе даведацца пра старонкі з жыцця класіка і адчуць асаблівую атмасферу гасціннасці Цімкавічаў.

Таксама будуць працаваць выставы-продажы майстроў народнай творчасці.

Пачатак а 16-ай.

Музей арганізуе трансфер Мінск-Цімкавічы-Мінск. Квіткі — 35р. Браніраванне месцаў: +375 (17) 363-94-65.

Квіткі можна набыць у касе ДМГБЛ па адрасе г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.