• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.02.2012 | Promenade

Фестываль зімовых скульптур: формы радасці (фотарэпартаж)

Мода на лядовыя фігуры дайшла да Беларусі. Тыя, хто не спалохаўся суботняга марозу і наведаў Цэнтральны батанічны сад, былі прыемна здзіўленыя, убачыўшы арт-аб’екты, што стварылі за два дні дванаццаць каманд — удзельніц першага ў Беларусі конкурсу снежна-лядовых фігур.

Акрамя прафесійных скульптараў у конкурсе ўзялі ўдзел студэнты Акадэміі мастацтваў, навучэнцы мастацкіх каледжаў імя Глебава (5 каманд) і імя Ахрэмчыка.

3 месца – “Маманцяня”

Як адзначыла загадчыца інфармацыйна-асветніцкага сектара Алена Сакурэнка, “ідэя правядзення фестывалю прыйшла яшчэ ў мінулым годзе, але тады яе ажыццявіць не ўдалося. Вырашылі зрабіць у гэтым”.

2 месца – “Успамін”

Мастакам былі выдзеленыя гурбы спрасаванага снегу і неабходны інструмент (рыдлёўкі, шпатэлі, сякеркі, стамескі — усё, што падыходзіла для колкі, счэсвання і шліфоўкі матэрыялу), астатняе залежала ад фантазіі і майстэрства аўтараў.

На кляновай алеі размясціліся казачныя і міфалагічныя персанажы: ад хаткі на курыных ножках, цуда-юда рыбы кіта, чарапахі да старажытнагрэцкага Атланта, што трымае буйны горад на плячах. Можна пабачыць як жывёлінаў, што існавалі ў дагістарычныя часы (маманцяня), так і прадметы нашай рэчаіснасці (кампутар, кубік Рубіка).

1 месца – “Зімовая размова”

Хоць гэта не тыя празрыстыя лядовыя фігуры, рэпартажы пра якія можна ўбачыць з іншых краін (больш дарагая тэхналогія), але гледачам было чаму дзівіцца: кавалачкі ледзяшоў выкарыстаныя ў якасці іракеза (у “Партрэце панка Сідарава”), ігліца і садавіна, замерзлыя ў лёдзе, — у “Маманцяняці” і “Успамінах”. Фантазіі аўтараў не было межаў.

Паміж камандамі разыгралася сапраўдная барацьба. Нягледзячы на розны ўзровень падрыхтоўкі, усе атрымалі асалоду ад працэсу стварэння (недаўгавечных, да першай адлігі) скульптурных кампазіцый, для іншых гэта стала сапраўдным трэнінгам і магчымасцю праявіць свой талент, а для наведнікаў — іскрыстым на сонцы відовішчам.

“Ой, складана! Мы і піламі, і рыдлёўкамі, і сякерамі працавалі. Мы і не ўяўлялі, што настолькі складана будзе: што зробіш, упершыню працавалі са снегам. Але галоўнае — не перамога, а тое, што нам удалося паспрабаваць свае сілы”, — падзяліліся ўражаннем першакурсніцы з гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка.

Першае месца і галоўны прыз конкурсу — ноўтбук — атрымала кампазіцыя “Зімовая размова”, што запрашае наблізіць надыход вясны цяплом целаў і загавораў. Другое месца дасталася кампазіцыі “Успамін”, дзе жаночы вобраз лунае ў аблоках і згадвае прыгожае. Трэцяе месца і прыз глядацкіх сімпатый аддалі “Маманцяняці”, якое шукае цяпло і ўжо адчула вясну.

Дзятве было дзе пагойсаць, бацькам — пафатаграфаваць. Зазірнула на свята і вяселле.

Дарэчным стаў пачастунак, падрыхтаваны арганізатарамі, — гарбата з травамі, якія вырошчваюцца на тэрыторыі Батанічнага саду, была запараная спецыяльна каб сагрэць наведвальнікаў. А каб яна не прастыла на марозе, узялі ў вайсковай частцы тэрмасы. Пачаставацца карысным напоем маглі ўсе ахвотныя.

Акрамя таго, толькі ў гэты дзень тут можна было ўзяць лыжы напракат і праехацца падрыхтаванай лыжнёй па маляўнічых месцах Батанічнага саду.

Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип