– Гэты сінгл – для нас вельмі важны, хоць бы таму, што гэта першая цаглінка ў наш новы альбом, і запісаная яна на ахвяраванні нашых слухачоў. – дзеліцца Уладзімір Боська. – Калі ў верасні мы аб’явілі сбор сродкаў, мы не ўлічылі адну акалічнаць – на самай справе перш чым прасіць грошы на запіс, трэба паказаць свайму слухачу, а які ж гэты альбом будзе? І вось як толькі ахвяраванні пайшлі і іх назбіралася на адну песню, мы адразу ж адправіліся на студыю, каб запісаць сінгл і анансаваць ім наш другі альбом, якога, дарэчы, можа і не быць. І вось зараз можна шчыра казаць – слухайце, ацэньвайце, і калі гэты сінгл прыйдзе вам да спадобы, то будзем удзячныя за ахвяраванні – гэтым вы ўратуеце гурт ад распаду.
Сінгл “Як ёсць” – гэта такая сонечная жыццёсвярджальная песня пра пачуціі, што лезуць з нас, пра маленькі глупствы, на якія несумненна трэба ісці і ні пра што потым не шкадаваць. Часам выпадковыя сустрэчы пакідаюць у нас самыя лепшыя ўспаміны, а значыць, дзеля гэтага і неабхода жыць.
Нагадаем, напрыканцы верасня гурт Martin S. аб’явіў у дастаткова ультыматыўнай форме пра сбор сродкаў на новы альбом. Гэтак званае народнае фінансаванне ў варыянце гурта ператварылася ў смяротны крадфандынг – гэта значыць, што альбом будзе запісаны толькі пры 100% народным сборы сродкаў, у адваротным выпадку, гурт будзе распушчаны. За ахвяраванні прадугледжаныя розныя падарункі. Падрабязней пра сбор сродкаў, а таксама паслухаць і спампаваць гэты ды іншыя рэлізы можна на афіцыйным сайце гурта – http://martin-s.org
Сродкі на альбом можна пералічыць наступным чынам:
__________________________________________
✔ 1. Персанальны ўнёсак
Персанальны ўнёсак наяўнымі грошамі можна перадаць нам асабіста ў Мінску. Кантактны нумар: +375(29)113-83-32 альбо +375(29)762-40-42, e-mail: [email protected] .
✔2. Рахунак да запатрабавання
Любую суму ахвяравання можна пералічыць у любым аддзяленні “Беларусбанка” любога горада і мястэчка Беларусі на рахунак 01074356 (0795/0016).
✔3. Электронныя грошы «WebMoney»
Рахункі «WebMoney», на якія таксама можна пералічыць сродкі:
Беларускія рублі — B190473005097
Даляры ЗША — Z114009750765
Расійскія рублі — R299451983530
Еўра – E801206813282
Украінскія грыўны — U347377961811