Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай рэканструкцыі, фестываль народнага гумару, экскурсіі, фестываль беларускай традыцыі, прэзентацыя кнігі — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


85.jpg

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

80.png

Гэтымі выходнымі, 0 і 11 чэрвеня1, у Батанічным садзе пройдзе вялікі сямейны гульнявы ​​фестываль «TOYDAY». Арганізатары абяцаюць шмат забаў, гульняў і квэстаў для ўсёй сям’і.

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Над Менкай» у Азярцы

77.jpg

У суботу, 10 чэрвеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — рыцары і коні, танцы і бойкі, карацей, фэст гістарычнай рэканструкцыі «Над Менкай»! Хто не марыў адчуць сябе мужным рыцарам, паважаным шляхцічам, прыгажуняй-князёўнай? Падчас фестываля вы зможаце далучыцца да сярэднявечнай культуры праз танцы, гульні, музыку. Таксама вас чакае рыцарскі турнір, лучны цір, майстар-клас па сярэднявечнай кухні і шмат іншых цікавостак.

Брэст і Брэсцкая вобласць

Фэст народнага гумару «Спораўскія жарты»

79.jpg

У суботу, 10 чэрвеня, у Спораве пад Бярозай фэст народнага гумару «Спораўскія жарты». У праграме: швэнданне па падворках вёскі Спорава, конкурсы,  выступы розных гуртоў вобласці «Год за годам, а мы ў Спорава карагодам» і інш. Завітвайце! Будзе цікава! 

Гродна

Прыгожыя і стылёвыя: экскурсія па жаночай Гародні

75.png

У суботу, 10 чэрвеня, музей гісторыі рэлігіі ладзіць шпацыр па жаночай Гародні канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя. Чаму жанчынам забаранялі насіць капелюшы? Ці праўда, што Эліза Ажэшка любіла коцікаў? Прыходзьце, каб даведацца процьму цікавостак!

Літва

Вільня

Выстава «Я хачу дадому» ў Вільні

81.jpg

Акрамя фотачак Мінска ад беларускіх фатографаў у эміграцыі зможаце слухаць саўндскейп Менску, пабачыце AR аб’екты, паглядзіце фільм, зможаце пакутаваць у Пакоі Спакою і нават... забраць Мінск дадому — у выглядзе паштовак і альбому Take Minsk Home.


Польшча

Беласток

Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ на Падляшшы

82.jpg

У пятніцу, 9 чэрвеня, у мястэчку Dubicze Cerkiewne пад Гайнуўкай распачнецца вандроўны фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ, які ладзіць фонд Tutaka. Добрая нагода дакрануцца да спеўных традыцый беларусаў ды ўвогуле даведацца пра творчую і кулінарную спадчыну нашых продкаў. Глядзіце, якая будзе праграма, і прыязджайце!

Кракаў

Прэзентацыя «Беларускага народнага сонніка» ў Кракаве

76.jpg


Аўтарка сонніка, этнографка Аліна Высоцкая болей за 10 гадоў вывучае феномен сну ў фальклорных наратывах і сабрала багаты збор такіх запісаў — і ў асабістых выправах, і з тэматычных крыніц.

Падчас сустрэчы спадарыня Аліна раскажа, што найбольш дзіўнае пра сны можна знайсці ў этнаграфічных запісах і пачуць ад старэйшых беларусаў. Яна жыве ў ЗША, таму сустрэча будзе адбывацца анлайн, з дапамогай праектара.

Германія

Франкфурт-на-Майне

Беларускі вечар у Франкфурце-на-Майне

78.jpg

Kulturverein Belarus e.V. рады запрасіць на сустрэчу беларусаў і ўсіх каго цікавіць тэма Беларусі ў рамках праекта «Беларускія вечары на паўднёвым захадзе Германіі». Завітвайце! Праграма тут.

Чарнагорыя

Будва

Выстава сучаснага беларускага мастацтва «ДЗЕ Я» ў Будве (Чарнагорыя)

83.jpg

У пятніцу, 9 чэрвеня а 20-й, у Будве (так-так, гэта ў Чарнагорыі) адкрываецца выстава сучаснага беларускага мастацтва «ДЗЕ Я».

Дзе я — тыя два словы працягваюць сабе задаваць тысячы беларусаў, цяпер раскіданых па свеце. Многім з тых, хто з’ехаў важна не страціць сваю краіну, мову і культуру — таму яны працягваюць трымацца разам і прытрымлівацца беларускай сацыяльна-культурнай позве. А значыць, адказ найперш такі: дзе я — там Беларусь!

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.