• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.04.2016 | Навіны "Будзьма!" Абмяркоўваем культуру Культура на галоўнай Разам да справы!

Іншы ракурс грамадскай актыўнасці (фота)

Дзверы бабруйскай антыкавярні “1387” адкрываюцца ў бок пандуса, і наведнікам у інвалідных вазках даводзіцца адольваць гэтую перашкоду на пятачку вузкага ганка, каб праціснуцца ў памяшканне, дзе кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць грамадскую дыскусію з назвай “Ці мае межы грамадская актыўнасць?”. Гэта вымагае ўпартасці ды займае нямала часу, таму сустрэча з няпростай тэмай пра неабмежаваную актыўнасць пачынаецца з невялікай, але досыць сімвалічнай затрымкай. Зрэшты, добра, што пандус усё ж прадугледжаны.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tsb/670.jpg

Жаданне жыць

Сярод гасцей сустрэчы — Ангеліна Уэльская, вядомая фотамадэль з дыягназам ДЦП, якая вучыцца на тэатральным аддзяленні ў Акадэміі мастацтваў і плануе здзівіць гледачоў пастаноўкай “фэшн-драмы”. Маці Ангеліны Вольга Уэльская заклікае да аптымізму нягледзячы ні на што:http://budzma.by/wp-content/gallery/tsb/1041.jpg

— Якая мусіць быць матывацыя ў людзей да праяўлення грамадскай актыўнасці, хаця б нават для наведвання такіх дыскусій? Найперш — жаданне жыць. Проста фізічна жыць. Калі яно ёсць, чалавек і прыйдзе на мерапрыемства і сам створыць штосьці неардынарнае, чаго да яго не рабілі. Калі не хоча жыць, ён не зробіць ні кроку! Галоўнае — спрабаваць дзейнічаць, ажыццяўляць мары і рухацца наперад. Хай людзі асуджаюць, хай круцяць пальцам ля скроні! Але толькі мы пражываем уласнае жыццё, таму меркаванне грамадства, якое будзе дыктаваць стэрэатыпы, маўляў, мы так рабіць не мусім, слухаць зусім неабавязкова, людзі не пражывуць жыццё за цябе. А ў выніку грамадства яшчэ будзе ўдзячнае, што ты дзейнічаў насуперак.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tsb/996.jpg

 Рэжысёр Валер Аляксееў, які праз вытворчую траўму страціў правую руку, адказваючы на пытанне пра матывацыю да грамадскай актыўнасці, здаровым цынізмам і самаіроніяй робіць атмасферу разняволенай:

— А я проста, відаць, нетыповы інвалід! Вось у людзей ногі баляць, з кожным крокам яны адчуваюць пэўны боль, а я што? Апынуўшыся ў бальніцы без рукі, я баяўся, што наведнікі паб’юць мяне, бо я ўсіх напалохаў, сунуўшы руку куды не трэба. І ў мяне задача была — як бы развесяліць іх, бо яны ж і грошы ўжо сабралі на пахаванне… (смех у зале) Але я як жыў, так і жыву, а ёсць людзі, якія адчайваюцца, праводзяць над сабой работу, вось яны — героі.

Валер не толькі актыўны ў дачыненні да свайго жыцця, але і дапамагае здзейсніць творчыя мары іншым інвалідам.

 

Адрозныя магчымасці

http://budzma.by/wp-content/gallery/tsb/723.jpg
Маці Ангеліны Вольга Уэльская:

— Надта рэжуць слых словы “інвалід”, “чалавек з абмежаванымі магчымасцямі”. Найперш вы — чалавек, асоба, а не інвалід! Трэба мяняць сваё стаўленне да гэтага і тэрміналогію. Бо нашае жыццё складваецца згодна з тым, якія словы мы ўжываем штодня адносна сябе. Называеце сябе інвалідам — да канца дзён інвалідам і застаняцеся. Калі вы кажаце, што вы чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, побач будуць штораз узнікаць перашкоды, якія вы не зможаце пераадолець. Мая дачка — не інвалід, не чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, на скрайні выпадак яна — чалавек з адрознымі магчымасцямі! Тое, як яна ходзіць, як размаўляе — гэта адрозненне. Такое стаўленне дапаможа дамагчыся ўсяго! Мая дачка вядомая не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. І да нас ставяцца як да роўных. Гэта цэлая філасофія, і яна дапамагла нам. Мы — жывы прыклад поспеху, атрымання адукацыі і працы і ўвогуле якаснага жыцця.

 

Самаіронія як метад

Валер Аляксееў пярэчыць:

— Калі ты наведваеш амбасаду па візу, усё адно называеш сябе інвалідам, бо інвалідам бясплатна! (У зале смяюцца.) І трэба ж паказаць пасведчанне. Бо ў чым жа тут філасофія — памяняць адно слова на іншае? Чалавек з адрознымі магчымасцямі? Налічэнне пенсіі паводле ступені чалавечай адрознасці? Адрознасць першай, другой і трэцяй ступені? Што ж гэта мяняе? “Не трэба мяне шкадаваць!” Чаму ж не трэба? Я шкадую ўсіх людзей.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tsb/662.jpg

Наста Фёдарава, наведніца дыскусіі:

— Я таксама выкарыстоўваю слова “інвалід”. Мне так зручней. Напрыклад, я патэлефаную арганізатарам мерапрыемства, якое збіраюся наведаць, “Добры дзень, я чалавек з разынкай, з адрознымі магчымасцямі, мне патрэбныя адпаведныя ўмовы”. Яны падумаюць, што я, можа, проста голай люблю хадзіць.

А факт у тым, што да нас баяцца падысці, баяцца зрабіць балюча. Хоць балюча і робяць гэтым ігнараваннем, абстрагаваннем ад нашага існавання. Я сёння пазнаёмілася з хлопцам, выгульваючы сабаку. Хлопец сказаў “Наста, калі б не сабака, я б не падышоў да цябе, мне здавалася, што ўсе інваліды ў асноўным сядзяць дома, плачуць, а калі падысці да іх, яны пачнуць распавядаць пра свае праблемы, а я не буду ведаць, як цябе суцешыць”. (З залы рэкамендуюць чытаць парады па стасунках з інвалідамі. Наста адразу пярэчыць: “Там у асноўным лухта!”)

http://budzma.by/wp-content/gallery/tsb/1015.jpg

Праблема безбар’ернага асяроддзя найперш паміж людзьмі, у адпаведным стаўленні адно да аднаго, ускрывае састарэлыя стэрэатыпы і ўздымае новыя бакі пытання пра грамадскую актыўнасць.

Гучыць меркаванне, што сама сістэма яшчэ з савецкіх часоў скіраваная на замоўчванне існавання інвалідаў. Што ветэранаў Другой сусветнай вайны нават звозілі з гарадоў далей ад вачэй на поўнач, не гаворачы ўжо пра тое, каб паказваць іх у фільмах. Што прапаганда скажае праўду, пашыраючы стэрэатыпы, нібы дзеткі з абмежаванымі магчымасцямі нараджаюцца толькі ў бацькоў-алкаголікаў, каб адвесці ўвагу ад праблем экалогіі і медыцыны.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tsb/1018.jpg

Наста дэманструе абвестку (“Мне проста ўжо набалела!”) на адваротным баку свайго электрамеханічнага вазка:

“Увага! Вазок важыць 120 кг, я 45 кг. Можаце падлічыць, колькі мы важым разам. Таму не варта штурхаць, паднімаць, альбо “дапамагаць” якім-небудзь іншым чынам, калі я вас пра гэта не прашу. Разваліць нас лёгка, а сабраць складана. (У выпадку, калі я ляжу пад вазком у непрытомнасці, добра, можна дапамагчы без дазволу).

Калі я стаю каля крамы/прыпынку/царквы — гэта не значыць, што мне трэба даваць дробныя грошы. Мне ўвогуле не патрэбныя вашыя грошы. Я гэтым не зарабляю і не збіраюся. Гэта не палепшыць вам карму, а настрой мне сапсуе дакладна (цукеркай, бадай, пачаставаць можна).

Я не больш няшчасная за вас. У нас аднолькавы набор праблем, але яны ў розных катэгорыях. Я ўмею жыць гэтым жыццём гэтак жа, як і вы ўмееце хадзіць. І гэтае жыццё не менш цудоўнае. Проста іншае”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/tsb/1025.jpg

Кактэйль з аптымізму, самаіроніі, здаровага цынізму і ў нечым усё ж роспачы дае пад дых і вымушае задаць сабе галоўнае пытанне дыскусіі, зладжанай кампаніяй “Будзьма!”, яшчэ раз: дык “ці мае межы грамадская актыўнасць?” Прадэманстраваныя сіла духу, работа з сабой, актыўныя дзеянні праз жаданне палепшыць якасць жыцця, свайго і вакол сябе, бо мы жывем не ў адрыве ад грамадства, вымушаюць зрабіць высновы пра тое, наколькі глыбока памыляюцца людзі, схільныя да бяздзеяння.

 

Віталь Сыч

Фота: Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Каб паклікаць вясну сур’ёзна і плённа — трэба добра падрыхтавацца. Важная абрадавая частка «Гукання вясны» —...

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

Апошнія навіны

    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый
    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип