• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.08.2018 | Замежжа Спорт

Ірландыя: нацыянальны спорт супраць англійскай экспансіі

А вы калі-небудзь былі на Брытанскіх выспах і ў Ірландыі? Сутыкаліся з прыхільнікамі спорту з тых краёў?

Самае цікавае з майго асабістага досведу — гэта сапраўднае ўсведамленне таго, што спорт, у прыватнасці камандныя гульні, для брытанцаў і ірландцаў значыць нашмат больш, чым для астатніх еўрапейцаў і асабліва для жыхароў рэгіёна экс-СССР.

У гэтым плане мы, беларусы, у большасці сваёй, падаёмся людзьмі з іншай планеты.

А калі я вам скажу, што ірландцы выкарыстоўвалі спорт у барацьбе з англійскімі ўплывамі, і ў часы барацьбы за незалежнасць Ірландыі нацыянальныя віды спорту набылі і заваявалі папулярнасць, якой не маюць лакальныя камандныя гульні ў сённяшнім глабальным свеце?

Каб разабрацца, варта зразумець значнасць спорту на Брытанскіх выспах

Вывучаючы гісторыю развіцця камандных відаў спорту, лёгка ўсвядоміць: гульні з мячом (розных памераў і формаў) развіваліся і былі найбольш папулярнымі ў сучаснай Італіі, Брытаніі і Ірландыі.

Але так склалася гістарычна, што “вялікі брытанскі спартыўны свет” заваяваў усю планету.

Гістарычна папулярнасць спартыўных гульняў на выспах, напэўна, варта звязаць з асаблівасцямі менталітэту, які, застаўся ў спадчыну ад кельцкіх продкаў народаў, якія цяпер насяляюць Брытанскія выспы.

Screenshot_1

У ХІХ стагоддзі “спартыўная экспансія” закранула ўсе краіны Брытанскай супольнасці, дзе ў вялікай колькасці пражываюць нашчадкі перасяленцаў з выспаў. У Аўстраліі, Новай Зеландыі, ЗША, Канадзе спорт і цяпер значная частка грамадскага жыцця, а не проста забава.

Менавіта таму спартыўныя гульні з мячом як агульнанацыянальныя з’явы ў гэтых краінах выкарыстоўваюцца для фармавання грамадскіх кантэкстаў, аб’ядноўваюць ці раздзяляюць грамадства.

Напрыклад, каб зразумець феномен брытанскага футбольнага фанатызму і звязаны з гэтай з’явай гвалт пад час супрацьстаяння заўзятараў, варта зазірнуць у гісторыю спартыўных гульняў на выспах.

Да сённяшняга дня ў сельскай мясцовасці і невялічкіх мястэчках яшчэ захаваліся гульні з мячом, якія ў ХІХ стагоддзі трансфармаваліся ў сучасныя папулярныя. Гульні, якімі цяпер захапляюцца мільёны, у пачатку сваёй гісторыі адлюстроўвалі грамадскае жыццё ранняга сярэднявечча, калі адзін горад ці вуліца супрацьстаялі іншаму. І ў вялікія святы месцічы збіраліся разам, каб давесці сваё першынства сапернікам-суседзям.

 

Барацьба за незалежнасць і спорт у Ірландыі

Цяпер размова пра Ірландыю і пра тое, як ірландцы праз спорт намагаліся захоўваць у грамадстве сваю адметнасць і адрознасць ад ангельцаў.

Ірландскі нацыянальны ўздым праходзіў паралельна са станаўленнем і фармаваннем агульных правілаў брытанскіх гульняў з мячом (футбол, рэгбі і крыкет). У змаганні з моўнай, культурнай і спартыўнай уніфікацыяй патрыёты Ірландыі вырашылі, што з ростам папулярнасці брытанскіх камандных гульняў у сваім грамадстве варта змагацца “англійскімі метадамі”. Тым больш што ў Ірландыі было шмат гульняў, якія маглі прэтэндаваць на такую папулярнасць.

У сярэдзіне і другой палове ХІХ ст. у Англіі было створана некалькі асацыяцый, мэтай якіх было развіццё падобных адзін да аднаго відаў гульняў па адасобленых напрамках і розных правілах (футбол супраць рэгбі).

rugby

Рэгбі

Ірландцы паспрабавалі супрацьстаяць росту папулярнасці ў сваёй краіне англійскага рэгбі (1860-я гады) і арганізавалі Гэльскую атлетычную асацыяцыю. Мэтай арганізацыі была распрацоўка і ўніфікацыя правіл, арганізацыя рэгулярных спаборніцтваў па гэльскім футболе і хёрлінгу.

Менавіта ў гэты час ваенізаваныя групы паўстанцаў пачалі змаганне за незалежнасць краіны.
Партызанскія метады, якія праз няўдалы ход паўстання трансфармаваліся ў тэрарыстычныя, не прывялі да перамогі.

Але ўзброеная барацьба і культурнае і спартыўнае супрацьстаянне англійскай экспансіі далі плён: у грамадстве англійскія ўплывы зменшыліся. І ў 1921 годзе, пасля двухгадовай вайны за незалежнасць, Ірландыя стала свабоднай.

Як вы думаеце, якія самыя папулярныя спартыўныя гульні ў Ірландыі?

На сённяшні дзень менавіта нацыянальныя віды спорту самыя папулярныя ў Ірландыі і “спрачаюцца” з рэгбі ў Паўночнай Ірландыі (дзе палову насельніцтва складаюць нашчадкі брытанскіх каланізатараў ці тыя, хто лічыць сябе брытанцам).

У большасці недасведчаных турыстаў альбо людзей, якія кантактуюць з ірландцамі, выклікае шок, што найбольш папулярнымі відамі спорту ў краіне з’яўляюцца менавіта нацыянальныя гульні, пра якія ва ўсім свеце вельмі мала вядома.

Ірландыя, дзе амаль поўнасцю знікла свая мова, за кошт развіцця і папулярызацыі ў тым ліку нацыянальных відаў спорту даводзіць сваю адметнасць, падтрымлівае ў народзе супольную самасвядомасць.

Гэльскі футбол

Гэльскі футбол

Здаецца, гэта самы ўнікальны выпадак у сучаснай гісторыі, калі ў краіне, настолькі інтэграванай у глабальны свет, нацыянальны спорт з’яўляецца адным са слупоў, на якім трымаецца нацыянальная самасвядомасць.

За кошт таго, што ў спаборніцтвах GAA (Гэльскай атлетычнай асацыяцыі) удзельнічаюць толькі аматары-спартсмены, клубы, нават у самых невялікіх мястэчках, могуць прэтэндаваць на поспех у нацыянальных спаборніцтвах. Больш за тое, мясцовыя каманды робяцца пунктамі кансалідацыі супольнасцяў, грамадскай актыўнасці.

Паводле спецыяльнага рашэння брытанскага парламента ад 1920 года, каманды з Паўночнай Ірландыі па нацыянальных відах спорту ўваходзяць у агульнаірландскую структуру.

Такім чынам, паўночныя ірландцы і ірландцы разам удзельнічаюць у аб’яднаных чэмпіянатах па гэльскім футболе і хёрлінгу, а англійскія гульнявыя віды могуць пазайздросціць колькасці аматараў.

Безумоўна, навідавоку канкурэнцыя і сапраўдны антаганізм паміж мясцовымі і “імпартнымі” відамі спорту. Спартыўныя аб’екты для нацыянальных гульняў часта адмаўляюць камандам па футболе ці рэгбі ў правядзенні матчаў ці выстаўляюць вялікія цэны на арэнду. Найбуйнейшы спартыўны аб’ект Ірландыі — Croke park у Дубліне (на 90 тыс. гледачоў) —прымае толькі матчы па гэльскім футболе і хёрлінгу.

Хёрлінг

Хёрлінг

Самы буйны рэгбійна-футбольны стадыён — дублінскі Aviva Stadium (52 тыс. месцаў).

Гэтыя лічбы ў поўнай меры адлюстроўваюць інтарэс гледачоў. Ірландцы галасуюць колькасцю і “рублём” за свой спорт і аматараў-спарстменаў. Неверагодна для любой іншай еўрапейскай краіны!

Унікальны прыклад кансалідацыі нацыі, падзеленай мяжой вакол нацыянальных, ды яшчэ такіх папулярных на выспе, відаў спорту.

Ірландцы ў часы змагання за незалежнасць ад Брытаніі ў сферы спорту абралі шлях, пабудаваны на антаганізме і супрацьпастаўленні ўплывам акупантаў. У адрозненне ад народаў, якія праз сусветна папулярныя віды гульняў даводзяць сваю значнасць і будуюць супольнасць (прыклад новазеландцаў), ірландцы ў пэўным сэнсе пайшлі на “ізаляцыю”, якая стала адметнасцю і паспрыяла кансалідацыі нацыі і ірландскай супольнасці ў Паўночнай Ірландыі.

Аляксей Гайдукевіч, спартыўная ўстанова “Рэгбі Юніян”

Глядзіце таксама:

Поспехі Ісландыі ў футболе – заслуга моцнай грамадзянскай супольнасці

Аматарскі спорт як стымуляцыя грамадскай актыўнасці

Новая Зеландыя — супольнасць, аб’яднаная спортам

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип