У Міры плануюць аднавіць італьянскі парк канца XVI — пачатку XVII стагоддзя на тым месцы, дзе ён быў размешчаны пры Радзівілах, піша polymia.by
— У 2010 годзе была завершана рэстаўрацыя Мірскага замка. У 2022 годзе за пазабюджэтныя сродкі музея была адноўлена дамба і адкрыта летняе кафе. Затым прыступілі да наступнага этапу — складання праектна-каштарыснай дакументацыі па аднаўленні на тэрыторыі замкавага комплексу італьянскага саду канца XVI-пачатку XVII стагоддзяў, — адзначыў дырэктар замкавага комплексу «Мір» Аляксандр Лойка.
Дазвол на аднаўленне італьянскага саду канца XVI-пачатку XVII стагоддзяў атрыманы сёлета. Работы плануецца завяршыць у 2025 годзе.
З гістарычных крыніц XVIIІ стагоддзя вядома, што парк складаўся з 25 квадратаў, і ў ім вырошчваліся фруктовыя дрэвы, гародніна і зёлкі. У свой час мірскія музейшчыкі звярталіся да архітэктараў ландшафту з Італіі, якія далі падрабязныя кансультацыі аб пародах раслін, характэрных для італьянскага саду. Акрамя высаджаных дрэў, тут будуць зроблены клумбы, уладкаваны дарожкі. Ужо прыступілі да добраўпарадкавання возера, на якім з’явіцца фантан.