МГА “Гісторыка” запрашае Вас 13 снежня ў 17:30 на канцэрт пад назвай ” У гэтым горадзе восень, у нашым горадзе вясна” у рамках прэзентацыі новага альбому Таццяны Беланогай “Дзьвюхкроп’е”. «Нарадзілася, вырасла, зразумела,што да чаго, і пачала пісаць песні» гаворыць Таццяна Беланогая пра сваю біяграфію. Сёння маладая рок-бард-спявачка мае перамогу на такіх музычных фестывалях, як «Бардаўская восень-2004», «ОРРА-2006» і інш.
Канцэрт адбудзецца ў музычнай гасцёўні ( г. Віцебск, Фрунзе,11 )
Кошт квітка 1.500 бел. руб.
Будзем рады бачыць Вас! : )