• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.07.2018 | Літаратура

Аўтары праекта “Казка праз сэрца”: “Мова казкі зразумелая кожнаму”

“Казка праз сэрца” — сумесны праект віцебскага клубнага дому “Крылы надзеі”, кампаніі “Будзьма беларусамі!” і творчага аб’яднання “Кухня 33”, у аснове якога ляжыць беларускі фальклор. Цягам года чальцы сацыяльна-псіхалагічнай службы, што падтрымлівае людзей з досведам псіхічных захворванняў, малявалі ілюстрацыі да беларускіх народных казак. Малюнкі паводле чароўных гісторый сталі нагодай для выставы, леглі ў аснову арт-альбома і разышліся на паштоўкі.

Як правесці казку праз пэндзаль і сэрца, паверыць у сябе і супрацьстаяць стыгме — у матэрыяле budzma.by.


 

З аўтарамі праекта мы сустрэліся ў арт-цэнтры VZAP — менавіта тут да канца чэрвеня экспанаваліся малюнкі паводле беларускіх народных казак. Мастацтвазнаўца і кіраўнік пляцоўкі Інга Багінская назвала працы ўдзельнікаў “наіўным” мастацтвам. На першы погляд яны простыя і смешныя, а калі добра ўгледзецца — глыбокія і кранальныя. “Мы вельмі радыя, што падпадаем пад нейкі жанр, — абыходзячы выставу, адзначае ідэйная натхняльніца праекта, псіхолаг Алена Барыла. Яна больш за год узначальвае клубны дом “Крылы надзеі” ў Віцебску, і за гэты час яго чальцамі сталі звыш трыццаці чалавек. — У гэтых наіўных малюнках для нашых падапечных цэлы сусвет. Яны вучыліся працаваць з колерам і ўласнымі пачуццямі — і выкладвалі на паперу сваю сутнасць”.






 

“Мы пачыналі з простых сюжэтаў і няхітрых персанажаў”

Чальцы клубнага дому сустракаюцца штодзень — яны разам вучацца гатаваць, прыбіраць, размаўляць па тэлефоне, працаваць за камп’ютарам, згадваюць тое, што калісьці ўмелі і што можа спатрэбіцца ў паўсядзённым жыцці. Сярод заняткаў, накіраваных на развіццё памяці і мыслення, важнае месца займае тэма мастацтва. “У клубным доме мы пачалі займацца арт-тэрапіяй, і я зразумела, што нашыя падапечныя баяцца алоўкаў, пэндзляў і колераў, баяцца нешта глыбіннае выліць на паперу, — Алена ўспамінае, з чаго пачынаўся праект “Казка праз сэрца”. — Мне падумалася, што менавіта казкі дапамогуць дастаць вонкі нешта важнае, схаванае ўнутры”.

Для чытання абралі беларускія народныя казкі. “У іх столькі дабрыні і пазітыву, — кажа Алена. — І яны не менш захапляльныя за казкі братоў Грымаў, якія я люблю з дзяцінства”.

У праект трапілі зусім розныя казкі — пра людзей і жывёл, зладзеяў і добрых чараўнікоў. “Мы пачыналі з простых сюжэтаў і няхітрых персанажаў і паступова перайшлі да больш складанай для ўяўлення метафарычнасці, — працягвае Алена. — Так, удзельнікі праекта зразумелі, што за кожнай жывёлінай можа стаяць чалавек з асаблівым характарам, а за пэўнымі дзеяннямі — цудоўныя пераўтварэнні”.

Яны радаваліся за Марыльку, якая не пабаялася пайсці на могілкі, каб даказаць сваю смеласць, заўзелі за Васіля ў барацьбе супраць змея, суперажывалі ляніўцу, які зрабіўся мядзведзем, і прыдумалі безліч прапаноў па вяртанні яму чалавечага аблічча. “Гэтаму і вучаць беларускія казкі, — упэўненая псіхолаг і казкатэрапеўт Вера Лабейка. — Талерантнасці і ўзаемападтрымцы. Спачатку ўдзельнікі малявалі дакладна па сюжэце. А пасля пачалі фантазіраваць і прыдумляць працяг да шэрагу казак. Яны малявалі Афрыку, куды збег пакрыўджаны леў, і малое лісяня, каб старой лісе было не так адзінока”. І гэта не проста фантазія, лічаць аўтары праекта, а падсвядомае разуменне таго, што з любой сітуацыі абавязкова знойдзецца выйсце.





 

“Малявалі алоўкам, заціраючы недасканалыя лініі да дзюраў”

Каб зрабіць ілюстрацыі, казку трэба было ўважліва праслухаць і абмеркаваць. “Мы разам спрабавалі агучыць эмоцыі, якія ў кожнага выклікала пачутая казка, — згадвае творчы працэс Вера. — Мне было важна пачуць не рацыянальны адказ паводле сюжэту, а даведацца пра пачуцці — якому герою суперажывалі ўдзельнікі, што іх засмуціла ці, наадварот, усцешыла”.

Пасля абмеркавання надыходзіў момант не абмежаванай фантазіяй творчасці. Першыя заняткі сталіся самымі складанымі — чальцы клубнага дому змагаліся са страхам, які нават у прафесіяналаў выклікае белы аркуш. “Спачатку яны малявалі алоўкам, заціраючы недасканалыя лініі да дзюраў, — кажа Алена. — Мы падбадзёрвалі ўдзельнікаў, пераконвалі не стрымліваць сябе, і вынік атрымаўся станоўчы. Апошнія малюнкі нараджаліся без папярэдніх накідаў — адразу фарбамі ці фламастарамі”.

“Нам было важна, каб удзельнікі праекта карысталіся ўсімі колерамі”

Малявалі алоўкамі, фламастарамі, фарбамі, спрабуючы сябе ў розных тэхніках. “Мне хацелася дадаць каляровага фону, — шчыра прызнаецца Алена, якая шмат гадоў паспяхова практыкуе колератэрапію. — Аднак Вера мяне стрымлівала. У малюнках не павінна было быць ніводнага нашага мазка. Чыстае самавыяўленне”. І малюнкі атрымаліся надзвычай пазітыўнымі, душэўнымі і цёплымі. “Калі ўдзельнікі і бралі халодныя адценні, то дадавалі мяккі зялёны, — разглядаючы малюнкі, тлумачыць Алена. — Мы заўсёды радаваліся, калі ў ілюстрацыях з’яўляўся жоўты, аранжавы, чырвоны. Гэта колеры актыўнасці і жадання сябе паказаць, раскрыць творчы патэнцыял, які раней быў прыхаваны. Для нас было важна, каб удзельнікі праекта карысталіся ўсімі колерамі. Бо гэта сведчыць, што ім удалося задзейнічаць усю гаму пачуццяў. За гэта я і люблю казкі і колератэрапію — трансфармацыя, што надае сілаў, адбываецца вокамгненна”.

У праекта не было мэты лекавання казкай ці колератэрапіяй, адзначаюць арганізатары. Тым не менш, чальцы клубнага дому зрабіліся больш упэўненымі ў сваіх творчых сілах, а белы аркуш паступова запаўняўся сімваламі. На многіх малюнках з’явілася сонца — як неабходнасць вынесці вонкі ўнутраны свет. Дзверы і вокны дамоў раскрыліся ў чаканні зменаў, а прыступкі сталі сімвалам руху наперад. “Калі глядзець на малюнак і інтэрпрэтаваць яго, можна многае сказаць пра чалавека, — упэўненая Алена. — Я параўноўвала малюнкі і іх аўтараў. Пустое месца кажа, колькі ўнутры яшчэ белых плямаў, якія варта запоўніць”.



 

“Мы назіралі, як з кожнай казкай расце ўпэўненасць удзельнікаў у сабе”

Аўтарам праекта ўдалося дасягнуць атмасферы нязмушанасці і дабрыні, якая спрыяла творчаму працэсу. Слухаючы беларускія казкі, удзельнікі вучыліся паважаць працу калег, шукаць словы падтрымкі, суперажываць. Праца ў групе суправаджалася цёплымі словамі і апладысментамі. “Было цікава назіраць, як з кожнай казкай расце ўпэўненасць удзельнікаў у сабе, — адзначае Вера. — Яны паказвалі свае малюнкі адно аднаму і цікавіліся іх зместам. Барыс спачатку ўвогуле адмаўляўся маляваць. Ён сядаў побач і рабіў малюнкі на адвольныя тэмы. Паступова далучыўся да праекта і стаў адным з самых актыўных яго ўдзельнікаў. Праз творчасць і ўзаемадзеянне ў групе чалавек раскрыўся”.


 

“Мы хочам распачаць эстафету дабра і ўзаемападтрымкі”

Творчасць у нейкім сэнсе стымулявала магчымасць убачыць свае працы на выставе, у арт-альбоме і на паштоўках. У арт-альбом “Казка праз сэрца”, што выйшаў накладам 500 асобнікаў, увайшлі не ўсе малюнкі — але абавязкова па некалькі прац кожнага ўдзельніка. Іх адбірала ўмоўная камісія з сяброў і валанцёраў клубнага дому і прафесійных дызайнераў. Вокладку аздобіў малюнак да казкі “Музыка-чарадзей”. Гэтую сумесную працу Вольгі, якая з задавальненнем малявала ад пачатку праекта, і Барыса, які далучаўся паступова, аўтары праекта называюць апагеем творчага працэсу. На пэўным этапе адбылася супраца, ініцыятарамі якой сталі самі ўдзельнікі. Дарэчы, казка пра хлопчыка, які гульнёй на чароўнай дудачцы закранаў самыя запаветныя пачуцці людзей, стала адной з любімых сярод чальцоў клубнага дому. “Мы вырашылі зрабіць не проста альбом, — гартаючы старонкі выдання, тлумачыць Алена. — Побач з кожным малюнкам ёсць пусты аркуш — гэта месца для творчасці і асабістых ілюстрацый новага ўладальніка”. Дзеля гэтага ў арт-альбоме пададзены спіс казак, задзейнічаных у праекце.


Асобнай часткай праекта стала выданне чатырохтысячным накладам арт-паштовак. Гэта малюнкі, якія ўвайшлі ў альбом, і яшчэ 33 працы, якія ў папяровае выданне не трапілі. Зручны і кампактны фармат мае глыбокі падтэкст. З адваротнага боку паштоўкі пададзены аўтар ілюстрацыі, а таксама кантакты клубнага дому. “Мы хочам распачаць эстафету дабра і ўзаемападтрымкі, — тлумачыць Алена. — Кожны чацвёрты жыхар нашага горада і кожны восьмы ў маштабе краіны сутыкаўся з праблемамі псіхічных захворванняў. На жаль, статыстыка несуцяшальная. Мы хочам стварыць у Віцебску пляцоўку, дзе будзем казаць пра тое, як важна берагчы псіхічнае здароўе і знаходзіць час для сябе”. Праект “Казка праз сэрца” таксама дапаможа дасягнуць мэты. “Атрымаўшы паштоўку, чалавек можа пакінуць яе сабе на памяць як сімвал веры ў свае таленты, — працягвае Вера. — А можа перадаць яе таму, каму патрэбная дапамога нашага дому”. Ва ўсім свеце працуе больш за 400 клубных дамоў. Віцебскія паштоўкі неўзабаве паляцяць на іх адрасы як сімвал сяброўства і зменаў да лепшага.





 

“Казка праз сэрца” — гэта творчы праект і антыстыгмацыйная акцыя

Першая прэзентацыя арт-альбомаў “Казка праз сэрца” і паштовак адбылася на адкрыцці выставы ў арт-цэнтры VZAP. Другая супала з днём горада і прайшла ў межах Свята двара, аднаго з гарадскіх праектаў, які паспяхова курыруе грамадская арганізацыя Vitebsk4me. “Мы хочам, каб пра нашую справу даведалася як мага больш чалавек, — кажа Алена, папярэдне запрашаючы нас на прэзентацыю. — Таму мы спрабуем удзельнічаць у мерапрыемствах рознага фармату. Тым больш што нашыя падапечныя і сябры з клубнага дому надзвычай любяць выступаць публічна”.

У святочны дзень здарыўся дождж і выступленне перанеслі ў памяшканне. Перад пачаткам імпрэзы ўдзельнікі казачнага праекта ахвотна разам з намі пагарталі альбом і ўспомнілі свае любімыя казкі.

“Вось мая Марыся, — кажа Вольга, паказваючы ілюстрацыю да казкі “Не сілай, а розумам”. Гэта адзін з сямі яе малюнкаў, якія трапілі ў альбом. — Зладзеяў я маляваць не ўмела, затое чорцікі атрымаліся надзвычай падобнымі. Калі я слухала казку на беларускай мове “Ліса і кот”, — працягвае Вольга, — я намалявала ката, лісу і лісяня — не хацела, каб ліса адзінокая была”.

Ёсць у Вольгі і сумесныя малюнкі з іншымі ўдзельнікамі. Косцю, якому спачатку было страшна брацца за пэндзаль, яна дапамагала намаляваць пеўніка, якога курачка ўратавала, а разам з Барысам — чароўную кветку паводле казкі “Музыка-чарадзей”. Тую, што неўзабаве стала вокладкай. “У нас было заданне — у пырсках фарбы ўбачыць нейкі вобраз і дамаляваць яго, — грунтоўна тлумачыць Барыс. — Я спытаў, што бачыць Вольга. Яна ўбачыла экзатычную кветку і прапанавала дамаляваць”.



 

Юля больш за ўсё суперажывала Марыльцы. “Яна вельмі смелая. Складана было ўявіць дзяўчынку, якая адважылася пайсці на могілкі. Але ў мяне атрымалася”, — прызнаецца яна.

Праўда, было пажаданне, падтрыманае ўдзельнікамі аднагалосна, — працягваць далей. Працяг праекта будзе магчымым, як толькі ў клубнага дому з’явіцца ўласнае памяшканне. “Некалькі месяцаў мы вымушаныя праводзіць заняткі ў розных месцах, бо часова засталіся без даху над галавой, — тлумачыць Вера. — Пасля пераезду мы дастанем са скрыняў пэндзлі і фарбы, будзем зноў слухаць казкі і маляваць”. А пакуль удзельнікі з задавальненнем раздаюць альбомы, паштоўкі і аўтографы, змест якіх падабаецца людзям. Нездарма знакаміты Эрленд Лу казаў, што наіўна — гэта супер. І палова свету з ім пагадзілася”.





 

Важна адзначыць, што праект “Казка праз сэрца” адначасова стаўся і антыстыгмацыйнай акцыяй. “Падчас праекта ўдзельнікі раскрыліся і даказалі, што кожны чалавек можа быць таленавітым, — упэўненая Вера. — Грамадству варта адмовіцца ад начэплівання ярлыкоў і прадузятага стаўлення да ўзроўню развіцця. І ў чалавеку бачыць асобу, а не дыягназ”. “Праект мае поспех, — падсумоўвае Алена. — Усё прапушчанае праз сэрца — самае сапраўднае і правільнае”.




 

 

Яна Шыдлоўская, фота – Андрэй Тавалжанскі


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип