• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.07.2017 | У краіне

“Хацелі намаляваць Крэмль у агні, але перадумалі” (фота)

У Гродне прэзентавалі “сармацкія” цішоткі і ўнікальныя банкноты 1993 года, якія так і не трапілі ў абарачэнне.

Незвычайная прэзентацыя прайшла ў этнакраме “Цудоўня”. Першай часткай стала лекцыя, прысвечаная беларускім грашам ад часоў Рымскай імперыі да Вялікага Княства, падрыхтаваная нумізматам Андрэем Карачом.

“ПТРВА” значыць “Пятрова”

Тут можна было пачуць, да прыкладу, што ўсе залатыя рымскія аўрэўсы, знойдзеныя ў Беларусі, маюць дзіркі. Чаму? Бо манеты не выкарыстоўваліся як грошы, а насіліся ў якасці ўпрыгожанняў.

Альбо цікавы факт пра срэбраныя дзірхемы ІХ-Х стст., якія часцяком знаходзяць паламанымі папалам альбо на чвэрць. Навошта іх псавалі? Мэты было дзве: разбіць манету на драбнейшы намінал (размяняць) і заадно спраўдзіць, ці не фальшывая: калі гэта толькі пасярэбраны мядзяк, на зломе ўсё будзе бачна.

Першыя ж нашы мясцовыя грошы — гэта грыўні альбо ізроі, папулярныя ў ХІ-ХІІІ стст. Фактычна, гэта кавалак срэбра рознай вагі (ад 100 да 160 г у залежнасці ад месца вытворчасці). Зрэдку на іх сустракаюцца надпісы, напрыклад, “ПТРВА”, то бок “грыўня Пятрова” — так зашыфраванае імя ўладальніка. Часцей жа сустракаюцца зарубкі — так кожны новы ўладальнік правяраў злітак на сапраўднасць.

“Грошы 1993 года не выглядаюць састарэлымі: дызайн добры”

Пасля лекцыі Карача ініцыятыва перайшла да мецэната Паўла Бераговіча, вядомага сваімі дабрачыннымі праектамі і доўгатэрміновым планам па стварэнні ў Падароску музея шляхецкай культуры. Бераговіч прывёз з сабой камплект купюраў 1993 года, аформленых у нацыянальным стылі, якія маглі трапіць у абарачэнне, але так і не трапілі.

“Я не нумізмат, але лічу, што гэтыя грошы маюць каштоўнасць, — распавядае Бераговіч. — Перш за ўсё таму, што гэта першыя грошы незалежнай Беларусі з яскравай нацыянальнай сімволікай і партрэтамі выдатных дзеячаў: Скарыны, Коласа, Багдановіча і інш. Цікава, што нават больш чым праз 20 гадоў яны не выглядаюць састарэлымі — дызайн сапраўды добры”.

Перадгісторыя банкнотаў наступная: Бераговіч набыў іх у Маскве за немалую суму — 5000 даляраў за 6 купюр. Зрэшты, першапачатковы кошт быў удвая большы. Дагэтуль сп. Павел не мае пацверджанняў, што яны сапраўдныя, аднак знаўцы сцвярджаюць, што гэта ўсё ж арыгіналы. Колькі яшчэ пробных камплектаў беларускіх купюраў 1993 года захавалася, ніхто не ведае, бо банк звычайна знішчае асобнікі, якія не пайшлі ў тыраж.

“Галоўнае, што грошы вярнуліся ў Беларусь, — працягвае Бераговіч, — Спадзяюся, яны будуць выстаўленыя ў музеі ў Падароску, калі там скончацца працы. Гэтыя банкноты, выкананыя ў нацыянальным стылі, — вельмі важны ланцужок паміж старажытнай і сучаснай грашовымі сістэмамі”.

“Якасна, бо шляхетна”

“На закуску” пры канцы імпрэзы прайшла прэзентацыя новай лініі цішотак у “сармацкім” стылі, якая стала сумесным праектам ужо вядомага брэнда LSTR і Змітра Карабача, які займаецца сувенірнай прадукцыяй будучага музея ў Падароску.

“Першапачаткова думалі намаляваць вежы Крамля ў агні, але перадумалі, — жартуе Карабач. — Атрымаліся цішоткі пад агульным слоганам PAN BRAT SARMAT: “Пане браце” — гэта старажытны зварот шляхцічаў адзін да аднаго. Цішоткі на 100% беларускія — і пашыў, і дызайн, і прынты. Усё зроблена тут, у Беларусі”.

На цішотках мы бачым Пагоню на фоне адбітка пальца чалавека, выяву шляхціча з сякеркай, крылатага гусара на мядзведзі з хэштэгам #Дзядываявалі і інш. Атрымалася сумесь з ужо раскручаных традыцыяў вопраткі LSTR і сармацкай эстэтыкі.

“Будаўнічыя працы ў Падароску, на жаль, зацягнуліся, — тлумачыць Бераговіч. — Тым не менш мы маем працаваць паралельна і па іншых напрамках, у тым ліку ў галіне сувенірнай прадукцыі. Бо ў плане “сувеніркі” Падароск, на маю думку, мусіў быць нечым незвычайным і не падобным на масавую прадукцыю, якая ўжо ёсць. Саломка, гліна, дрэва — усё гэта традыцыйныя формы, але “шляхецкі” сувенір мае быць іншым. Так і прыйшлі да таго, каб распачаць лінію “сармацкіх” цішотак. Мы паспрабавалі зрабіць якасна, бо мусіць быць шляхетна”.

На імпрэзе цішоткі прэзентавалі жывыя мадэлі з Гродна. Дарэчы, самі цішоткі ў “Цудоўні” можна будзе набываць і надалей. У якіх яшчэ гарадах Беларусі і ў якіх крамах можна будзе прыдбаць сучасную “сармацкую” вопратку — стане вядома найбліжэйшым часам.

Алесь Кіркевіч, фота – Алесь Саенка

 

 

 

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile

У Артура Камароўскага ў лютым 2023 выйшла другая кніжка вершаў. У зборніку ёсць лірычная і паўдакументальная паэзія,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту

Шлях аналітыка — рушыць у глыбіню тэксту: чытаць патаемнае, прапісваць невідавочнае. Ну і крыху павучаць. Аналітычная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы

Створаны рэсурс па ахове акаўнтаў, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы biaspeka.me. «Дзелімся з вамі кароткім...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства
    Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile
    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип