Колер Беларусі. Імпрэза з нагоды перавыдання кнігі Міхала Анемпадыстава – 12 ліпеня

27.06.2018 Асоба

12 ліпеня адбудзецца імпрэза, прысвечаная перавыданню кнігі Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”. Гэты дызайнерскі альбом стаў апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта.

Колер_Беларусі_12_07

Кніга не толькі адкрывае новыя веды пра колеры, але і вучыць “думаць вачыма”. “На маю думку, гэта ўсё можна чытаць невербальна. Проста разглядаць гэтыя карцінкі на ўзроўні пачуццяў і асацыяцый, упадабанняў. Ці наадварот, штосьці можа не падабацца. Гэта цікавы і патрэбны занятак, якім мы рэдка займаемся. Мы развучыліся думаць вачыма…” — распавядаў Міхал Анемпадыстаў.

Увечары 12 ліпеня  мы паспрабуем аб’яднаць словы, вобразы і музычныя імправізацыі, каб здолець убачыць, пачуць і зразумець сябе праз свет колераў, гісторыі і культуры.

У імпрэзе прымуць удзел актор Раман Падаляка, музыка Зміцер Лук’янчык і арганізатар кампаніі па выданні кнігі Тацяна Вадалажская.

“Колер Беларусі” — захапляльнае падарожжа ў Беларусь праз гісторыю і сучаснасць колераў. Гэта адна з першых спробаў прадставіць беларускую мінуўшчыну і сучаснасць праз яе колеры і адценні, прыродныя структуры, народжаныя пад уздзеяннямі трох стыхій.

Кніга ўбачыла свет дзякуючы сродкам, сабраным праз краўдфандынгавую платформу Ulej.by. На імпрэзу запрашаюцца ўсе ўдзельнікі кампаніі, каб атрымаць свае асобнікі, а таксама тыя, хто хочуць пазнаёміцца з кнігай і набыць яе.

Калі: 12 ліпеня, 19.00

Дзе: Культ. цэнтр КОРПУС (пр. Машэрава, 9)

Падзея ў Facebook.

Глядзіце таксама:

Міхал Анемпадыстаў: Колер як феномен культуры (уступ)

«Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава: Белы

«Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава: Чорны

«Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава: Чырвоны

Галоўнае, што трэба ведаць пра кнігу “Колер Беларусі”