Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 9-10 снежня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Вечар вакальнай музыкі, сустрэча з Уладзімірам Някляевым, калядны мюзікл, спектаклі — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.


winter_fun.jpg

Фота: winterfun.com

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

У нядзелю, 10 снежня, у Мінску — вечар беларускай вакальнай музыкі з гуртом «Ростані» (https://budzma. org/event/kantsert-gurta-rostani-minsku).

Ростані

А 19-й гурт чакае вас у прасторы «Манахром», вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх), Мінск

Музыка і тэксты стагоддзяў складаюцца ў арнамент, у якім кожны сімвал мае своеасаблівае значэнне і адгукаецца ў душы.

Выканаўцы:

Юрый Гарадзецкі — тэнар

Таццяна Гаўрылава — сапрана

Паліна Задрэйка — фартэпіяна

Кошт: 20 рублёў

Гомель і Гомельская вобласць

9 снежня філіял Веткаўскага музея ў Гомелі зноў ладзіць майстар-клас па лепцы з гліны

лепка з гліны

Час: 11.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4А, Гомель

Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем!

Лепш узяць з сабой спецыяльны мастацкі фартух або зменную вопратку, якую нястрашна выпацкаць, і заколкі / гумку, калі ў вас доўгія валасы. Па заканчэнні майстар-класа важна будзе сфатаграфаваць свой выраб або зрабіць з ім сэлфі — каб па памылцы не забраць чужую працу.

Кошт удзелу — 15 рублёў. Пры жаданні свой выраб можна абпаліць у спецыяльнай печы (гэта каштуе дадаткова 5 рублёў наяўнымі майстру).

Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязкова запісвайцеся загаддзя па тэлефоне +375(232)509698.

Літва

Вільня

9 снежня беларускія творцы ў Вільні клічуць на новы Шпакоўнік

шпакоўнік

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Vilniaus senasis teatras, Basanaviciaus str. 13, Вільня

«Шпакоўнік» — гэта цыкл музычна-паэтычных сустрэч, натхнёных творчай ініцыятывай актрысы Анастасіі Шпакоўскай.

Гэтым разам удзел бяруць паэт Уладзімір Някляеў і праект NAKAPIANO!

Уваход вольны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.

Польшча

Варшава

9 i 10 снежня ў клубе #ScenaChmielna пройдуць прэм’ерныя паказы мюзiкла «Каляды ў Варшаве»

мюзікл у Варшаве

Гэты мюзiкл створаны ў кастрычнiку-лiстападзе сумесна музычным тэатрам Рамана Арлова «Чарадзей» i камандай клуба Scena Chmielna пры падтрымцы кiрау‌нiцтва Варшавы i Старамейскага Дома Культуры.

Мюзiкл у лiрычнай форме распавядае аб прыгодах беларускiх эмiгрантаў у Варшаве.

Вялiкая колькасць музычных нумароў, сучасная харэаграфiя, актуальны логлайн.

Уваход вольны

Час: 9 ды 10 снежня, 15:00

Месца: Scena Chmielna. Nowy Świat 27a, Warszawa

J: Mors у Варшаве!

jmors.jpg

9 снежня гурт «J: Mors» прыбывае з канцэртам у Варшаву!

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Odessa Club, Kolejowa 8/10, Варшава

Прыходзьце сустрэцца, абняцца і заспяваць разам старыя добрыя песні!

Квіткі коштам 80 злотых можна набыць па спасылцы.

Сопат

Першы канцэрт хору «Пташка» ў Сопаце

хор пташка

У суботу, 9 снежня, у Труймясце дае першы канцэрт аматарскі хор беларусак «Пташка» пад кіраўніцтвам Сашы Мацюховай.

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: офіс Stowarzyszenie Białorusinów na Pomorzu, Jacka Malczewskiego 21, Сопат

У хоры сабраліся дзяўчаты, якім сумесныя спевы прыносяць радасць, сілы і натхненне.

Рэпертуар складаецца з песень Naviband, Элтана Джона, Алы Пугачовай і іншых выканаўцаў.

І вядома, паколькі канцэрт адбудзецца напярэдадні зімовых свят, хор выканае некалькі калядных песень!

За клавішамі — Вольга Гаховіч.

Уваход — donation.

Познань

У нядзелю, 10 снежня, праект «Дыяфільм live» вяртаецца ў Познань з «Зімовымі казкамі на стужках» для дзетак і іх бацькоў

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Mały Dom Kultury, ul. Zamkowa 3/4, Познань

«Зімовыя казкі на стужках» — гэта свята для ўсёй сям’і ў атмасферы «аналагавага» цуду.

Зімовая праграма складаецца з сучасных беларускіх казак і старых добрых зімовых гісторый на стужках.

Пасля казак дзеці разам з дарослымі ўдзельнічаюць у майстар-класе па тэатры ценяў і створаць уласных казачных зімовых персанажаў, прыдумаўшы новую гісторыю ў промні праектара.

Працягласць — 60-70 хвілін. Узрост дзяцей 4+. Мова паказу — беларуская. Частка казак будзе на рускай мове.

Уваход — donation у 20 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Нямеччына

Берлін

Выходнымі, 9 і 10 снежня, у Берліне грае цёплы калядны спектаклік для ўсёй сям’і Святлана Бень. Называецца ён «Дзверцы ў сэрца».

спектакль Светы Бень

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: прастора Zuckerwattenkrawatten, Fromet-und-Moses-Mendelssohn-Platz 7, Берлін

Вас чакае калядная гісторыя пра тое, як усё было насамрэч шмат-шмат гадоў таму. Ці, можа, адбываецца тут і зараз?

Кардонныя фігуркі тэатра ценяў, вершы і музыка, марудлівы аповед.

Усе падзеі разгорнуцца прама ў сэрцы Віфлеемскай зоркі, якую па традыцыі насілі ў гэты вечар, запальваючы ўсярэдзіне свечкі і агенчыкі.

Квіткі — 15 еўра. Замовіць іх можна праз мэйл zuckerwattenkrawatten@gmail.com (у лісце, калі ласка, пазначце дату і колькасць квіткоў, а ў тэме напішыце «дзверцы ў сэрца»).

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.