Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Экскурсіі, выставы, тэатральны фэст, супольныя танцы ды кінапрагляды, канцэрты беларуских музыкаў — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!
У суботу, 12 лістапада, Беларускі Інстытут Навукі і Мастацва ў Канадзе і часопіс «Культура. Нацыя» ладзяць анлайн-канферэнцыю «Беларуская нацыя вачыма дыяспары і суайчыннікаў».
У праграме — найцікавейшыя ды дужа актуальныя даклады навукоўцаў, літаратараў і грамадскіх дзеячоў з Беларусі, Польшчы, Канады і Бразіліі. А яшчэ будзе круглы стол з трапнай назвай «Што рабіць». Дата: 12 лістапада
Час: з 11.00 (час атаўскі, гэта 18.00 па Мінску)
Месца: zoom
Удзел бясплатны. Вывучайце праграму па спасылцы ды далучайцеся праз зум-спасылку ў ёй.
У галерэі «Арт-Беларусь» праходзіць выстава «Шляхамі Скарыны».
Прымеркаваная яна да 500-годдзя выдання «Малой падарожнай кніжкі» Францыска Скарыны, экзэмпляр якой знаходзіцца ў карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк». Апроч гэтага, можна пабачыць факсіміле ўсіх гравюр Францыска Скарыны з іншых яго выданняў — 38 маштабных ілюстрацый, падрыхтаваных да друку Канстанцінам Вашчанкам і Аляксандрам Зінкевічам.
Падрабязней пра выставу тут.
У суботу, 12 лістапада, музей гісторыі рэлігіі запрашае на няпросты, але ж важны і цікавы шпацыр «Рэквіем па страчаных лёсах».
Пачатак у 11:00.
Шпацыр пройдзе мясцінамі колішняга гарадзенскага гета ад вуліцы Замкавай да Слабодкі.
Вы даведаецеся пра жыццё гарадзенскага гета, пра трагічныя лёсы вязняў, пачуеце гісторыі супраціву.
Як запісацца, глядзіце тут.
У суботу, 12 лістапада, філіял Веткаўскага музея запрашае ўсіх маленькіх мультфільмаманаў і іх бацькоў у кінаклуб «ЭТНАфільМЫ» на супольны прагляд поўнаметражнага беларускага мультфільма «Прыгоды Несцеркі» пад гарбатку ды размовы.
Падрабязнасці тут
Будзеце ў Полацку — завітайце ў мясцовы палац культуры. Тут у пятніцу, 11 лістапада, пачынаецца тэатральны фэст «УMOЎNO», на якім можна пабачыць пластычныя спектаклі тэатраў з Віцебска, Мінска, Полацка.
У праграме ёсць файныя цікавосткі, напрыклад, спектакль «Кандзінскі. Без косак» ці перформанс «Дыхаць».
Падрабязны расклад глядзіце на сайце фэста па спасылцы. І завітвайце!
Фэст доўжыцца да 13 лістапада.
11 і 12 лістапада, у пятніцу і суботу, беларускі «TeamТэатр» грае ў Варшаве новы спектакль «3@.мова», паводле старажытных песень і рытуалаў Палесся.
«3@.мова» — гэта спроба адрадзіць архаічныя традыцыі i надаць ім якасці сучаснай лічбавай эпохі.
Падрабязнасці тут.
Гераінямі фотавыставы сталі тры беларускі, якія зараз у вымушанай эміграцыі і праходзяць лячэнне ад раку малочнай залозы. Гэта Каця Пытлева, Каця Ваданосава і Лена.
Партрэты Кацярыны Ваданосавай у праекце «Пра рак. Гісторыі беларусак»
Дата: 12 лістапада
Час: з 18:30 да 19:30
Месца: MediaPortBelarus у Беластоку (Sienkiewicza 44, Białystok)
13 лістапада, у нядзелю, гурт «J:Mors» едзе ў Вільню з канцэртам!
У лістападзе гурт адзначае свой дзень нараджэння, а таму не абыдзецца без сюрпрызаў і новых песень.
Прыйшоў час сустрэцца, абняцца і заспяваць разам!
Квіткі коштам 17 еўра можна набыць па спасылцы.
Дата: 13 лістапада
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Paviljonas, Pylimo gatvė, Вільня
У нядзелю, 13 лістапада, акцёр Аляксандр Ждановіч, таксама любімы намі як Маляваныч, запрашае беларусаў Тбілісі паглядзець батлеечны спектакль «Цар Ірад».
Падрабязнасці тут
13 лістапада, Сяргей Міхалок і «Ляпіс Трубяцкі» граюць драйвовы канцэрт у Лондане.
Дата: 13 лістапада
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: клуб «Scala», 275 Pentonville Road, Лондан
Квіткі коштам ад 50 фунтаў можна набыць па спасылцы.
Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:
Вандруем разам з «Будзьма!». Што паглядзець у Аршанскім раёне
7 цудаў Лунінеччыны
7 цудаў Шаркаўшчыны: гайд ад «Будзьма!»
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.