• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
13.11.2019 | Маё права

Як правільна пакінуць лічбавы след – і стаць паспяховым

10 лістапада ў Барысаве ў рэсурсным цэнтры моладзевых ініцыятыў “Ступени” ў межах праекта "Маё права" была праведзеная сустрэча-дыскусія для падлеткаў на тэму “Лічбавы след маладога спецыяліста”. Пра паспяховае фарміраванне прафесійнай рэпутацыі ў інтэрнэце і сакрэты падбору персаналу з юнакамі і дзяўчатамі ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў пагутарыла Валянціна Чэкан – педагог з 25-гадовым стажам, прадпрымальніца, сузаснавальніца IT Princess Academy і прыватнай школы Steam.


Валянціна Чэкан

Асабістыя звесткі ў сеціве – ілюзія кантролю

Ці часта мы, посцячы ў інстаграме сэлфі, фотачкі з коцікамі ды ежай або робячы стрымы з вясёлых вечарынак, задумваемся пра тое, наколькі шырока пойдзе гэтая інфармацыя і ці зможа нехта выкарыстаць яе супраць нас? Наколькі мы кантралюем распаўсюд усяго таго кантэнту, які публікуем у сеціве?

Пастаўленыя лектаркай Валянцінай Чэкан пытанні спачатку выклікалі адназначную рэакцыю слухачоў-падлеткаў. Практычна ўсе адказалі: “Канечне, я ведаю, дзе, калі і што пра мяне друкуецца ў сацсетках! Сябры мяне тэгаюць, а на ўласнай старонцы я сам (а) выбіраю, адкрываць або закрываць свой кантэнт. А тое, што пазначаю сваё месцазнаходжанне – дык магу і не пазначаць!”

На прыкладзе таго, якім доўгім шляхам звычайнае паведамленне ў мэсэнджары ідзе, каб трапіць ад аднаго чалавека да іншага, спікер паказала, што ўсё не так проста. Праз ролевую гульню падлеткі змаглі пераканацца, што нашы фота, лайкі, каменты, рэпосты, падпіскі і г. д. пакідаюць лічбавы след, асядаюць у інфармацыйным полі інтэрнэту на розных серверах. Спадарожнікі, вышкі мабільнай сувязі і правайдары фіксуюць літаральна ўсё – і нічога не выдаляецца! Інтэрнэт жа бязмежны і беспамерны! Юнакі і дзяўчаты, якія раней не задумваліся пра гэта, засталіся ўражаныя.

Аднак баяцца таго, што канфідэнцыйнасць асабістай інфармацыі будзе парушаная, не варта – нікому няма справы да “простых смяротных” грамадзян планеты Зямля. Хіба толькі калі чалавек уяўляе сваімі дзеяннямі пагрозу для жыцця іншых, займаецца тэрарызмам, гандлем зброяй або наркотыкамі, яго асабістая інфармацыя можа быць перададзеная адпаведным службам.

Усё ж мае сэнс задумвацца, што, калі і навошта мы посцім, падсумавала Валянціна Чэкан.


Чытайце таксама: «Не пакідай слядоў….»

Хітрыкі маркетынгу і “шалёныя” інтэрнэт-продажы

У момант, калі мы праводзім пальцам па экране смартфона, адмысловыя інтэрнэт-інструменты фіксуюць, на чым канкрэтна затрымалася наша ўвага найдаўжэй. Кожны ведае: варта ўсяго толькі адзін раз загугліць “купіць чырвоную сукенку ў Мінску” або “як пакласці паркет”, кожны дзень цягам двух-трох тыдняў нам будзе вылазіць кантэкстная рэклама, нагадваючы пра ўсе сукенкі і ўсе паркеты на свеце.

Новыя тэхналогіі адкрываюць шырокія магчымасці для маркетынгавых даследаванняў. Напрыклад, калі на сайце моднага адзення больш за ўсё карыстальнікі клікаюць 46 або 48 памер – прадпрымальнік ведае, якую колькасць тавараў якога памеру можна паспяхова прадаць. Спецыяльныя праграмы-аналізатары здольныя расказаць вельмі многае пра патэнцыйных пакупнікоў: іх пол, узрост, геаграфічную лакацыю, сямейны стан, якія пакупкі і ў якіх крамах яны робяць, якія прадукты і тавары купляюць найчасцей. На аснове сабраных дадзеных і выбудоўваецца стратэгія паспяховых продажаў.

І гэта ўсё таму, што мы штодзённа і безаглядна пакідаем лічбавыя сляды.    


Працадаўца і спашукальнік – рэпутацыя ды інтэрнэт

З 8-гадзіннага рабочага дня ў офісе чалавек рэальна працуе 5 з паловай, астатні час ён сёрфіць у інтэрнэце – і ўсе кіраўнікі пра гэта ведаюць, дзеліцца сваім досведам наймальніка Валянціна Чэкан. Калі падначалены посціць фота ў інстаграме падчас рабочых гадзін, гэта характарызуе яго як безадказнага і ненадзейнага. Праз актыўнасць у сацсетках можна лёгка прасачыць за распарадкам дня і ладам жыцця супрацоўніка і зрабіць адпаведныя вывады. Таму будзьце пільныя, інстаграмшчыкі, за вамі можа назіраць ваш бос!   

У цяперашні час 72 % людзей шукаюць і знаходзяць працу ў сацыяльных сетках, таму самапрэзентацыя надзвычай важная. Фактычна кожны працадаўца наведвае асабістыя інтэрнэт-старонкі спашукальніка. Ацэньваюцца: інфармацыя ў профілі, фотаздымак профіля, змест і частата размяшчэння допісаў, а таксама кола знаёмстваў.

Выдатна, калі вы архітэктар і ў вашым блогу ёсць допісы на адпаведную тэматыку, якія паказваюць вашу кампетэнтнасць і крэатыўнасць. Асабліва эфектна можа развіць сваю старонку дызайнер, фатограф і прадстаўнік любой іншай прафесіі, вынікі дзейнасці якой можна паказаць візуальна. Не вельмі добра, калі на старонцы зашмат фотак, датычных штодзённага побыту, неабавязковага для вынясення на публіку.


Для стварэння станоўчага іміджу рэкамендуецца таксама падзяляць сацыяльныя сеткі на асабістыя і прафесійныя, фільтраваць патэнцыйных падпісчыкаў і чытачоў (допісы для бацькоў, для сяброў, для калег, для шырокай публікі і г. д.).

Першы крок да фарміравання сваёй прафесійнай рэпутацыі можна зрабіць проста цяпер. Прагугліце сябе, праверце свае налады канфідэнцыйнасці, абнавіце фотаздымкі ў сваім профілі, ацаніце, які вобраз вы ствараеце ў сацыяльных сетках.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, budzma.by



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?

Алесь Тодараў на budzma.org распавядае аб тым, што такое ўнутраны стрыжань і для чаго ён наогул патрэбны чалавеку. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча

Алесь-Францішк Мышкевіч — беларускі музыка, лідар гурта The Superbulls адмыслова для budzma.org падзяліўся ўласным топам улюбёных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows

У карыстальнікаў Windows з’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс аперацыйнай сістэмы, піша Reform.by.  ...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»

Аднаўленне старажытнага абраду адбылося ў вёсцы Данілевічы Лельчыцкага раёна, піша @shtodzien.  Мясцовыя жыхаркі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?
    Музыка
    Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
    Грамадства
    З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    Культура Грамадства
    У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»
    Грамадства Адукацыя
    Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    Грамадства
    Па Гродна распрацоўваюць эксклюзіўную экскурсію. У яе ўключаць замкі, хоць там няма нават пандусаў
    Культура Грамадства
    Фатограф Яўген Атцецкі прэзентаваў мультымедыйны праект пра «Плошчу перамен»
    Культура Грамадства
    Абрад «Карагод» у Рычове. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Музыка Гісторыя
    «Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце
    Грамадства Адукацыя
    Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў
    Грамадства Гісторыя
    Паміж Арламі, але з Пагоняй: Мінск і Міншчына ў падзеях 1812 года
    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Афіша

  • 12.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 12.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 12.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 12.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 12.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 12.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 12.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 12.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM