Менавiта так — нашы чытачы, людзi, пра якiх пiша газета, становяцца самымi актыўнымi ўдзельнiкамi конкурсу апавяданняў “Звязды”. Ды i само жыццё падказвае, пра што трэба пiсаць сёння. І калi меркаваць па колькасцi дасланых у рэдакцыю апавяданняў летась, то хочацца верыць, што i беларуская лiтаратура стаiць на такой цудоўнай i трывалай глебе, што няма падстаў сумнявацца ў яе жыццяздольнасцi: яе жывiць слова з народа, а людзi хочуць чытаць тое, што напiсана цiкава, па-майстэрску. Такiя апавяданнi летась былi надрукаваныя на старонках газеты. Аўтары лепшых з iх наведалi рэдакцыю ў якасцi пераможцаў конкурсу. Прыемна, што сёлета сярод iх нашы сталыя аўтары, творцы з iмем, але ёсць i моладзь, якая вельмi актыўна i рашуча сцвярджае сябе ў сучаснай беларускай лiтаратуры.
Злева направа Вiталь ВОРАНАЎ, Вiктар КАЗЬКО, Валерыя САРОТНIК, Вiктар СУПРУНЧУК.
Фота Яўгена Пясецкага.