Да 500-гадовага юбілея беларускага кнігадрукаваньня 3 траўня ў Бярэзінскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася літаратурна-музычная сустрэча «Любімыя песьні Францыска Скарыны» з удзелам Юрыя Несьцярэнкі й Рамана Яраша.
Гучалі песьні на тэксты беларускіх паэтаў, а тасксама каверы й пераклады з расійскай, латыскай, ангельскай моваў. Паміж песьнямі ўдзельнікі сустрэчы чыталі фрагменты прадмоваў Францыска Скарыны да кніг Бібліі ў перакладзе на сучасную беларускую мову Алеся Разанава.
Вучні й настаўнікі школы (якіх сабралася ў актавай залі больш за 20 чалавек) прынялі ўдзел у віктарыне, прысьвечанай жыцьцю й творчасьці першадрукара, атрымалі сувеніры й прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.