Прыгоды шведскай кароўкі Мамы Му працягваюцца! 19 лістапада ў госці да 2 “Б” і “В” класа гімназіі №31 завітаў лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” са спектаклем “Мама Му ў басейне” паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Лепшы сябар Мамы Му Крумкач баіцца вады. І, калі кароўка запрашае яго ў басейн, ен імкнецца рознымі спосабамі яе спыніць. Але Мама Му – смелая ды умелая, яна праплывае 25 метраў і атрымлівае залаты медаль. А дзеткі ей дапамагалі – заўзелі так, што, напэўна, чула ўся школа!
Перад спектаклем была праведзена невялічкая моўная віктарына з малюнкамі, падчас якой дзеткі паўтарылі некаторыя беларускія словы. Усе ўдзельнікі віктарыны атрымалі падаруначкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, ў межах якой адбывалася гэта імпрэза. Паштовачкі з адмысловымі карцінкамі і назвамі па-беларуску дзеткам спатрэбяцца на ўроках беларускай мовы. А настаўніцам былі ўручаны плакаты, прысвечаныя 500-дзю беларускага кнігадруку. Прыгожа і карысна!
Скончыўся спектакль ня толькі гучнымі апладысментамі, а яшчэ і майстар-класам, на якім кожны зрабіў сам сабе медаль. Акторкі тэатра атрымалі шчырыя словы падзякі ды шыкоўныя кветкі. Дзякуй бацькам дзетак за запрашэнне і падтрымку!
Дапабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.