26 верасня ў Цэнтры сучаснага мастацтва ў Мінску адбылося незвычайнае свята для дзяцей – “Казачны джэм”. На фестывалі бесперапынна праходзілі спектаклі, майстар-классы, чытанні, працавала фотазона. Мерапрыемства атрымалася шыкоўнае. Дзеці былі паўсюль. Музыка, смех, казачны настрой валодалі прасторай.
У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” падчас фестывалю лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” паказаў спектакль “Мама Му чытае і прыбірае” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр.
Спектакль з поспехам паказалі два разы ў 15.00 і ў 16.30. На першым спектаклі большасць дзетак былі зусім невялічкага ўзросту. Іх забаўляла мітусенне Крумкача, яны ўважліва слухалі вершыкі Мамы Му і, канешне, дапамагалі прыбірацца ў кароўніку. Перад спектаклем дзеткі, часам з дапамогай дарослых, адказалі на пытанні моўнай віктарыны і атрымалі прызы – паштоўкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
На другім выступе ў 16.30 прысутнічалі гледачы старэйшага ўзросту. Яны добра ведалі беларускія словы, хутка адказалі на пытанні віктарыны. Перад спектаклем крама “Кніжная Шафа” ўручыла падарунак – кніжку з серыі пра Маму Му – маме самага вялікага сямейства. Калі ў сям’і многа дзетак, пачытайце з імі кніжку на беларускай мове – гэта і весела, і прыемна. Нават кароўка навучылася чытаць па-беларуску!Пасля кожна спектакля дзеці крычалі гучна-гучна “Му-уууу!”.
Самыя актыўныя гледачы атрымалі прызы – постары з Мамай Му і Крумкачом – на памяць ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Дзякуй! Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка, Кобрын, Рагачоў, Гродна). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Маме Му, яе сябру-хвальку Крумкачу, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.