• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.06.2015 | Мастацтва

Мастакі “акупавалі” ў Мінску востраў Камсамольцаў (фота)

Першая ў Мінску выстава вулічных інсталяцый “Арт-астравы” адкрылася на востраве Камсамольцаў. Пад адкрытым небам прадстаўленыя інсталяцыі Канстанціна Селіханава, Канстанціна Касцючэнкі, Міхаіла Шыкава, Паўла Вайніцкага, Валерыя Малахава, Вадзіма Мацкевіча, Ігара Лявонцьева, Дзяніса Барсукова, Таццяны Гомзы, Пятра Кузміча і Віктара Астэра.

 http://budzma.by/wp-content/gallery/art-stravy/203.jpg

Адкрыццё “астравоў” атрымалася мабільным і абсалютна ў фармаце месца — веласіпедысты спыняліся, каб зрабіць сэлфі на фоне велізарнай чырвонай прышчэпкі Ігара Лявонцьева, дзеці караскаліся на гіганцкае сырнае крэсла Дзяніса Барсукова, мамы з каляскамі шпацыравалі па алеі ўздоўж двух катоў у гумовых ботах, і, вядома, кожны хацеў зазірнуць, што там унутры старых вулляў. Каля інсталяцыі пра пяць капеек нехта расказваў, што менавіта такімі манетамі 1962 года выпуску ў савецкія часы можна было вылечыць сінякі на скуры.

Па словах дырэктара Цэнтра сучасных мастацтваў Наталлі Шаранговіч, спачатку з’явілася назва праекта, і калі арганізатары пачалі выбіраць месца, вырашылі, што самае зручнае для такога праекта — гэта Камсамольскае возера з больш чым дзесяццю астравамі на ім. У выніку спыніліся на востраве Камсамольцаў, дзе ёсць пешаходная зона.

 

http://budzma.by/wp-content/gallery/art-stravy/7049.jpg

Таццяна Гомза, мастачка, дызайнер, працуе ў тэхніцы трэш-арт:

“Мінску вельмі бракуе сучасных аб’ектаў у гарадскім і паркавым асяроддзі — дзіўных, вясёлых, якія прымушаюць спрачацца і абмяркоўваць. «Арт-астравы» — добры прыклад такога вулічнага мастацтва, і, спадзяюся, гэта не апошні эксперымент. Праект нагадвае летні пленэр, падчас якога мастакам далі свабоду ў выбары форм і матэрыялаў. Удзельнікі падышлі да працэсу па-рознаму — нехта працаваў у майстэрні, а нехта канчаткова вырашаў, што і як будзе выглядаць, проста падчас мантажу.

Цэнтральныя фігуры маёй інсталяцыі “Рыбны дзень” — два каты-рыбакі. Прататыпам паслужыла невялікая па памерах выставачная праца з такой жа назвай, якую вельмі палюбілі наведнікі розных выставаў. Калі даведалася пра месца праекта, адразу зразумела: катам-рыбакам на беразе ракі самае месца. Коцікі вельмі ўмоўныя па стылістыцы, але пры гэтым маюць усё неабходнае для рыбалкі. Гэта мая першая праца ў стылі трэш-арт менавіта ў такім вялікім фармаце, вышыня кампазіцыі — каля 4-х метраў, і працаваць было сапраўды вельмі цікава”.

 

http://budzma.by/wp-content/gallery/art-stravy/7159.jpg

Павел Вайніцкі, скульптар:

“Я вельмі рады, што такі праект адбыўся ў Мінску, — гэта пазітыўны прэцэдэнт супрацоўніцтва бізнесу і мастацтва. І далей такіх праектаў будзе больш, гэта непазбежна. Для астравоў я зрабіў “Вавілонскую вежу” — інсталяцыю, дзе выкарыстаныя старыя пчаліныя вуллі, вывезеныя з экспедыцыі па беларуска-літоўскім памежжы. Аб’екты былі сабраныя ў палях і вёсках. «Вавілонскую вежу» з вулляў можна інтэрпрэтаваць па-рознаму, але для мяне гэта перш за ўсё настальгічная метафара, спроба сродкамі мастацтва пераадолець непазбежныя падзел і энтрапію”.

 

http://budzma.by/wp-content/gallery/art-stravy/7131.jpg

“Арт-астравы” будуць працаваць усё лета, наведаць іх можна абсалютна бясплатна. Арганізатары выставы — Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам — разлічваюць, што за тры месяцы экспазіцыю ўбачыць не менш за мільён гледачоў.

Генеральны партнёр праекта — ЗАТ «Альфа-Банк».

 

 

Кася Кірпацік

Фота: Зарына Кандрацьева

 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип