• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.06.2019 | Гісторыя

Дзе тусавалася мінская моладзь у пачатку нулявых?

У сеціве шмат пішуць пра культавыя месцы мінскіх тусоўшчыкаў 90-х – “Панікоўку”, “Фелікса”, “Філару” і “Сцяну Цоя”. Праз іх прайшло не адно пакаленне. Але гэта былі не адзіныя месцы, дзе збіралася “нефармальная” моладзь.

Нефармалы таго часу звычайна апраналіся ва ўсё чорнае. Пракляпаныя касухі, бомберы, чорныя джынсы, армейскія берцы. Тыя, хто меў грошы, набывалі сабе абутак маркі “Camelot”. Пазней з’явіліся “бульдогі”, “ваяжы”, “сцілы” ды іншыя чаравікі з металічнымі ўстаўкамі на носе. З вонкавай атрыбутыкі былі папулярныя ланцугі, банданы, напульснікі, жэтоны, заплечнікі, майкі і байкі з выявамі любімых гуртоў, зазвычай нізкаякасныя, набытыя на кірмашы на Ждановічах ці ў палатцы на стадыёне “Дынама”. Пірсінг і татуіроўкі яшчэ былі рэдкасцю, а зялёныя валасы або настаўлены іракез на галаве – пратэстам, а не данінай модзе.

ae0c347ea60458a0d2670128d1ee675f.jpg

“Ледзянец”, 2002 або 2003 год

У пачатку нулявых, калі сеціва і мабільная сувязь яшчэ не зрабіліся шырокадаступнымі, моладзь усё яшчэ аддавала перавагу жывой камунікацыі. Таму на сталічнай мапе пачалі з’яўляцца новыя месцы, куды хлапцы і дзяўчаты выбіраліся з гарадскіх ускрайкаў.


“Ледзянец”

“Ледзянец”, або проста “Лядзяшка” – тусоўка моладзі ў раёне плошчы Перамогі. Атрымала сваю назву за кімсьці заўважанае падабенства Вянка Славы ў цэнтры Залы Герояў у падземным пераходзе да вялікага ледзянца.

Збіраліся там найперш панкі, металісты ды рокеры. Музыка ў той час усё яшчэ заставалася для моладзі важным сродкам сацыяльнай ідэнтыфікацыі, і тут яна была галоўнай тэмай. Новыя песні, альбомы, адмысловы шмот, канцэрты – пра ўсё прыходзілі пагаварыць на “Лядзяшку”. Тыя, хто меў гітару, хаця б крыху ўмеў спяваць і жадаў падзарабіць, гралі свае песні ля крамы “Белсаюздруку” ў пераходзе. У добрае надвор’е збіраліся на адным з выхадаў з падземнага перахода. Проста на ім і сядзелі.


Помнік Марату Казею

Гэтую тусовачку стварылі тыя, каму не падабалася бавіць час на “Ледзянцы” і Сцяне Цоя, бо некаторыя мінскія “нефармалы” старэйшага пакалення часцяком грэбліва ставіліся да маладняку: трэслі грошы на выпіўку, маглі забраць што-небудзь з вопраткі, даставалі бязглуздымі пытаннямі.

Збіраліся па суседстве з помнікам, на дзвюх лавачках, якія і цяпер стаяць у парку, бліжэй да выхаду ў бок Опернага тэатра. У тыя часы парк быў малалюдным, міліцыя тут з’яўлялася рэдка, таму можна было бесклапотна бавіць час цэлую ноч. Збіраліся тыя ж “нефармалы” – панкі, металісты, рокеры.



Помнік Янку Купалу

У пачатку нулявых моладзь была надзвычай палітызаванай. Асноўным месцам збору нацыянальнаарыентаваных хлапцоў і дзяўчат была легендарная ўправа партыі “БНФ” па адрасе Варвашэні, 8 (цяпер праспект Машэрава, 8), дзе па сумяшчальніцтве месціўся штаб “Маладога Фронту”. Акрамя гэтага “на ўправе” прадавалася беларуская музыка, літаратура, а таксама рэдкія тады цішоткі з патрыятычнай сімволікай і выявамі беларускіх гуртоў.

Але былі і такія, каму сустрэчаў “на ўправе” было недастаткова. Маладыя нацыяналісты збіраліся кожны аўторак а 19-й ля помніка Янку Купалу ў аднайменным парку. Афіцыйна гэта было месца збору сяброў незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды, але прыходзілі не толькі сябры і паплечнікі партыі, але і простыя прыхільнікі беларускай справы. Гаварылі пра палітыку, будавалі напалеонаўскія планы, абмяркоўвалі апошнія навіны. На важныя даты беларускай гісторыі падцягваліся сюды і беларускія барды з гітарамі.



“Неба”

Другі паверх Гандлёвага дома “На Нямізе”. Моладзь пачала тут збірацца задоўга да з’яўлення ўсіх гэтых летніх тэрасаў. Спачатку тусаваліся на пятачку ля вінтавой лесвіцы, але з часам пасунуліся на самы край пляцоўкі ў бок Раманаўскай Слабады.

Відаць, праз умоўную адарванасць ад зямлі і не характэрную для ўсяго квартала адкрытасць прасторы і з’явілася такая пафасная назва. Збіраліся там таксама найперш аматары цяжкай музыкі, але характэрна, што гэтая тусоўка не мела свайго ядра, і таму яе склад увесь час мяняўся.



Вакзал

Як толькі ў 2002 годзе быў канчаткова дабудаваны і адкрыўся новы будынак чыгуначнага вакзала, ён пачаў прыцягваць увагу не толькі пасажыраў. Пару гадоў на чацвёртым паверсе, дзе некалі стаялі гульнявыя аўтаматы, таксама збіралася моладзь, асабліва калі на дварэ пачынала халадаць. Месца было вельмі прыцягальным, але разам з тым “праблемным” – маладым нефармалам бадзяцца па вакзале без прычыны не давала міліцыя. Міліцыянты пыталіся пра прычыны знаходжання, а потым проста выганялі на вуліцу. Каб “зняць пытанні”, некаторыя адмыслова набывалі квіткі на электрычку і рабілі выгляд, што чакаюць яе. Праз пастаянныя непаразуменні з праваахоўнікамі тусоўка спачатку ператварылася ў тусовачку, а з часам і зусім загнулася.


Усе гэтыя тусоўкі напаткаў адзін фінал: з часам удзельнікаў пачынала менець, а потым не прыходзіў ужо зусім ніхто. Трапна спяваў Лявон Вольскі ў сваёй песні “Рок-н-рол не ўратуе” на складанцы “Справаздача” да 10-годдзя гурта N.R.M:

Панк слухаюць панкi,

а заўтра клеркамi ў банку

стануць былыя панкi,

i скончыцца маладосць.

Але тады ў словы Лявона ніхто не верыў, бо ўсім здавалася, што тусоўкі гэтыя будуць вечнымі…

Канстанцін Касяк, budzma.by


Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип