• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.10.2012 | У краіне Promenade

Міжрэгіянальная гульня “Схватка” ў Гомелі (фотарэпартаж)

“Схватка” — гэта начная экстрэмальная гульня. Вікіпедыя апісвае яе наступным чынам: “Асноўная ідэя гульні заключаецца ў выкананні розных заданняў на мясцовасці на час. Пераможцам лічыцца гулец (або каманда), што першым завяршыў усе ўзроўні. Пры гэтым колькасць заданняў, паслядоўнасць іх выканання, час выканання аднаго задання не рэгламентуюцца правіламі і ўсталёўваюцца аўтарамі паводле іх меркавання”. Але нельга апісаць словамі эмоцыі, якія ўзнікаюць падчас гульні. Драйв, які праносіць табе і тваю каманду праз сотні кіламетраў ад аднаго задання да іншага. Прага перамогі, якая прымушае мозг працаваць на ўсе 100%, а часам нават на 101%. Гонар, які адкрывае другое дыханне, калі здаецца, што ўжо няма сіл зрабіць нават крок. Лепш нават не адзін раз убачыць, а адразу паспрабаваць.

Пра “Схватку” можна казаць шмат, але лепш на канкрэтных прыкладах. Такім чынам, 29 верасня стартавала першая Міжрэгіянальная гульня, арганізатарамі якой былі аўтары з Гомеля. Але гульня атрымалася хутчэй міжнародная, бо ў шэрагах прынятых да ўдзелу каманд можна было заўважыць не толькі брэсцкія, мінскія, віцебскія і магілёўскія, але і каманды з суседніх дзяржаваў.

Азначэнне «міжрэгіянальная гульня» мела на ўвазе вялікую колькасць гульцоў, якія склалі ажно 29 каманд. Гульня прадугледжвала вялікія пераезды з аднаго ўзроўню на іншы, а таксама вялікія аб’екты. Часта імі робяцца закінутыя з савецкіх часоў заводы, што дзівяць сваёй маштабнасцю, ці закінутыя ваенныя аб’екты: цэлыя базы, раней засакрэчаныя, бункеры, узлётныя палосы і самалётныя ангары, пакінутыя пасля развалу Саюза. Можна згадаць і пра баявыя ўмацаванні, ацалелыя яшчэ з часоў Другой сусветнай вайны, пра існаванне якіх забылася нават дзяржава. Апроч таго, багатая беларуская зямля і на закінутыя вёскі і паселішчы, частка якіх знаходзіцца ў радыяцыйнай зоне; большасць з іх пакінутыя сваімі жыхарамі з іншай прычыны.

Гульня пачалася з «выкрадання» аднаго гульца ад кожнай каманды. Іх, з чорнымі мяшкамі на галовах, пасадзілі ў аўтобус ды павезлі ў невядомым кірунку. У далейшым ім трэба было знайсці лічбы, якія складаюцца ў каардынаты GPS і дазваляюць камандзе знайсці свайго гульца.
Або на адным з узроўняў неабходна было знайсці шэсць надпісаў, пазначаных «СХ». Складанасць у тым, што знаходзіцца ўнутры было немагчыма без супрацьгаза. Задымленасць памяшкання змяншала бачнасць амаль да нуля і не давала дыхаць, што ўскладняла пошук неабходных для праходжання ўзроўню надпісаў.

Усё ўпіраецца толькі ва ўяўленне аўтараў гульні і ўвасабленне іх ідэй. Безумоўна, “Схватка” была і застаецца той гульнёй, дзе людзі могуць адначасова паспаборнічаць у сіле, розуме, спрыце і кемлівасці.

Серж Кузняцоў


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип