Монаспектакль Паўла Гарадніцкага «Паслязаўтра будзе заўтра» пакажуць падчас кампаніі «Тыдзень супраць катаванняў»

«Тыдзень супраць катаванняў» арганізуюць «Прававая ініцыятыва», «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі» і партнёры, каб прыцягнуць увагу да сістэмнага гвалту ў Беларусі, піша reform.news.

Pakaz spiektaklia Paŭla Haradnickaha ŭ Muziei Voĺnaj Bielarusi
Паказ спектакля Паўла Гарадніцкага ў Музеі Вольнай Беларусі. Фота: racyja.com

Мерапрыемствы запланаваны ў Варшаве і Вільні афлайн і анлайн. Сярод іх — і культурныя падзеі. Напрыклад, 27 чэрвеня ў 19.00 у Вільні адбудзецца прэзентацыя музычнага кліпа, прысвечанага палітзняволеным у Беларусі.

А з 28 па 29 чэрвеня на YouTube-канале «Прававой ініцыятывы» пройдзе анлайн-паказ монаспектакля «Паслязаўтра будзе заўтра» Паўла Гарадніцкага. Спектакль створаны па замове «Прававой ініцыятывы» і ўжо не першы раз становіцца часткай праграмы «Тыдня супраць катаванняў». Пастаноўка распавядае рэальную гісторыю затрымання, знаходжання за кратамі і вызвалення палітвязня. Аднак нават у зняволенні ў героя застаецца галоўнае — годнасць, чалавечнасць і надзея.