1 снежня ў клубе “Рэактар” пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!” пройдзе фэст альтэрнатыўнай музыкі “Музыкі супраць СНІДу”
ВІЧ-інфекцыя – хвароба, якая хутка распаўсюджваецца і пакуль не лечыцца. Сёння ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана амаль 9 500 ВІЧ-інфікаваных. Паводле ацэнкі Сусветнай Арганізацыі Здароўя, колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ, у Беларусі складае каля 25 000 чалавек. Сёння ВІЧ-інфекцыя пашыраецца сярод усіх груп насельніцтва, пры гэтым трывогу выклікае той факт, што колькасць рэгістрацыі новых выпадкаў інфікавання ў Беларусі – адна з найвышэйшых у рэгіёне. Асаблівая небясьпека пагражае моладзі: амаль 70% усіх ВІЧ-інфікаваных – у веку 15–29 гадоў.
У звязку з гэтым мы праводзім штогадовую акцыю, мэта якой – данесці да людзей веды пра тое, як пазбегчы хваробы.
У імпрэзе бяруць удзел самыя аўтарытэтныя беларускія музыкі альтэрнатыўнай сцэны: КУКЛЫ, ТАРПАЧ, КРОК, PARTYZONE, RICOSHET, СКВОТ, SOK.
Пачатак 17.30
Акцыя праводзіцца пры інфармацыйным спрыянні Аб’яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДЗе.
Абірай музыку і жыццё! Скажам СНІДу НЕ!
Толькі РАЗАМ мы пабудуем наш будучы свет здаровым і паспяховым!
Будзьма пільнымі! Слухай сваё!
Даведкі: 6490888