• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.02.2023 | Грамадства Адукацыя

Мысленне пад атакай інфармацыйна-псіхалагічных спецаперацый

Не сакрэт, што ва ўмовах вайны ва Украіне штодзённа адбываюцца інфармацыйна-псіхалагічныя атакі на розумы грамадзян Беларусі. Якія прыметы інфармацыйна-псіхалагічных аперацый? Як гэта павялічвае падзелы і канфлікты ў грамадстве і як можна ім супрацьстаяць? Піша Аляксей Гайдукевіч.


pic_44238257541.jpg

Шмат разважаць над тым, як грамадства Беларусі сёння плаціць па рахунках за дзесяцігоддзі пасіўнасці і спробы схавацца ад рэчаіснасці разбурэння нацыянальнай ідэнтычнасці ў свядомасці большасці грамадзянаў, на жаль, зараз зусім не час.

Актуальная тактыка супрацьстаяння выклікам павінна была б быць прадугледжана стратэгіяй, распрацаванай яшчэ ўчора. Але яе няма і ў бліжэйшыя часы яна хутчэй за ўсё не з’явіцца.

Гэтым у нашай краіне амаль ніхто не займаўся апошнія 30 год. Інтэлектуалы альбо працавалі на камандны апарат, альбо намагаліся трапіць у трэнды, якія гарантавалі б сякі-такі заробак.

Таму грамадства ў большасці сваёй да вайны, якая амаль год таму перакінулася і на нашу тэрыторыю, падышло без інструментаў самаабароны ад інфармацыйна-псіхалагічных атак на калектыўную свядомасць, што штурмуюць розумы грамадзян Беларусі з розных бакоў беларускай мяжы.

Таму, як ніколі раней, вельмі дарэчнымі ёсць хаця б несістэматызаваныя захады. Такія, напрыклад, як тлумачэнне неабходнасці кібергігіены. Пра якую вельмі слушна напісана ў наступным артыкуле:

Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў

Другога кшталту гігіенай, якая не вылечыць, але дазволіць праводзіць прафілактыку наступных фатальных памылак, можа быць гігіена мыслення.

Асабістага і калектыўнага. Якое падчас сённяшняй вайны ўвесь час сутыкаецца з часам удалымі спробамі расхіствання, агрэсіўнага ўздзеяння. З мэтамі дэмаралізацыі, правакавання панікі, падвышэння канфліктнасці ўнутры грамадства, штурхання да неабдуманых і катастрафічных для народа і краіны дзеянняў.

Пошук болевых кропак і рэтрансляцыя вашых думак

Інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі (ІПСА) даўно не ёсць самадзейнасцю піяршчыкаў ці медыйшчыкаў. Гэта справа спецыяльных аддзелаў у міністэрствах абароны. Кожны крок і захады пралічваюцца, знімаюцца замеры рэакцый і распрацоўваюцца розныя варыянты далейшых дзеянняў. У залежнасці ад эфектаў.

На сайце Інстытута вывучэння сучаснай вайны інфармацыйна-псіхалагічным аперацыям (у англамоўных крыніцах — PSYOP) даюць такое вызначэнне:

«PSYOP — гэта ўзгодненае разгортванне ў інфармацыйным полі пэўнага сцэнара, заснаванага на каскадзе навін, анонсаў, падзеяў і каментароў экспертаў. Гэта інфа кампаніі з рэгулярным паўторам тэзісаў, яны могуць праводзіцца даволі працяглы час са стратэгічнай перспектываю.

Для дасягнення мэтаў PSYOP сцэнары маюць сваю дынаміку, структуру і паўтаральнасць.

Праціўнікі ствараюць маніпулятыўныя інфармацыйныя пазлы, разлічваючы на тое, што калі чалавек сам іх складзе, ён паверыць у карціну свету. Бо будзе ўпэўнены, што самастойна прыйшоў да высноваў».

Italian-Army-28th-Regiment-PSYOPS-exercise-with-US-Army-7th-Psychological-Operations-Battalion1-1200x640.jpg

Сённяшнія ўмовы распаўсюду інфармацыі і маштабы ўздзеяння на свядомасць дыктуюць неабходнасць звяртання асаблівай увагі на крыніцы спажывання навінаў і звязанага з імі кантэнту. Бо істотным фактарам у тактыцы сучасных ментальных агрэсараў з’яўляецца распаўсюд патрэбных наратываў праз аўтарытэтныя для аб’ектаў агрэсіі каналы (СМІ, сацсеткі, пошукавыя сістэмы, іншыя сэрвісы).

Нездарма адным з першых прызнакаў ІПСА адмыслоўцы лічаць масаванае пашырэнне праз розныя сродкі аднолькавых альбо падобных, вельмі відавочных наратываў. Якія апелююць да зразумелых большасці грамадства каштоўнасцяў. Такім чынам агрэсары намагаюцца «трапіць у трэнды свядомасці», падвысіць давер да крыніцаў інфармацыі. Часам можа здавацца, што блогеры, СМІ і г. д. фактычна выказваюць вашыя думкі, распаўсюджваюць менавіта тое, што адпавядае памкненням грамадства. Нават калі перакручваюць факты.

Але за ўсёй гэтай шырмай заўжды хаваецца патрэбная і вельмі відавочная маніпуляцыя.

Чытайце па тэме: Прапаганда: частка стратэгіі па трансфармацыі масавай свядомасці 

Прыкладам можа служыць наратыў пра «вайну за мір», пра якую распавядалі прапагандысты першыя тыдні пасля ўварвання ва Украіну ў 2022-м. Такі пасыл хаця і з’яўляўся відавочна хлуслівым, але адпавядаў думкам большасці грамадства. Якое не жадала ўсвядоміць надыход катастрофы і фінал «стабільнага жыцця», жадаючы і надалей трымаць свой розум і сумленне ў цёплых умовах ілюзій. Таму для такой катэгорый вайну ў інфармэфірах прыхавалі «змаганнем за мір», непажаданай, але неабходнай дзеяй на некалькі тыдняў.

Спрашчэнне мыслення і рэакцый

На фронце вайскоўцы ўвесь час знаходзяцца ў становішчы экстрэмальных выпрабаванняў, пад сталым уздзеяннем фізічнага і інфармацыйна-псіхалагічнага характару з боку праціўніка. Але яны навучаныя пераадольваць цяжкасці, уключаць дадатковыя рэсурсы арганізма. Таксама добрае камандаванне сочыць не толькі за бяспекай ці матэрыяльным забеспячэннем, але і за маральным станам асабовага складу. Праводзяцца захады па маральна-псіхалагічнай мабілізацыі байцоў і падтрыманні баявога духу.

Цывільнае насельніцтва, асабліва ў тылах, далёка ад актыўных баявых дзеянняў мае меншы ціск на псіхіку, але ў большасці сваёй не валодае тэхнікамі па выяўленні і пераадоленні агрэсіўных атак па ўздзеянні на свядомасць. Таму інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі маюць нашмат большы поспех і маштабы пры выкарыстанні супраць цывільных.

LoudSpeakerX001.jpg

Гукаўзмацняльнікі — звычайная зброя на лініі фронту

Другой прыметай таго, што нашыя розумы атакуюць, ёсць наяўнасць спробаў у СМІ ці сацсетках абыходзіць пытанні, не ўскладняць рэакцыі на падзеі да простых і абавязкова адзіна слушных. Так адбывалася, калі грамадства намагаліся накіраваць, напрыклад, у бок слогана «не ўсё так адназначна», выклікаць аднаскладаныя рэакцыі, накідаць толькі негатыўныя ацэнкі для тых, чыё меркаванне супярэчыць патрэбнай лініі.

У беларускай рэчаіснасці падобныя кірункі ў інфармацыйнай палітыцы можна выявіць нават сярод некаторых лідараў меркаванняў і СМІ. Якія часам, навешваючы цэтлікі на ўчорашніх аднадумцаў з восені 2020 г., фактычна гуляюць на баку службаў з-за ўсходняй мяжы. Дзе добра выкарыстоўваюць прагаліны ў ідэнтычнасцях сярод грамадзянаў Беларусі для яшчэ большага раздзялення нашага грамадства і ўмацавання крамлёўскіх стратэгічнага і тактычнага кантэкстаў.

Чытайце яшчэ: Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць ці лакальная самасвядомасць

Вы будзеце ўпэўненыя, што самі прыйшлі да высноваў

Іншай прыметай і адной з прамежкавых мэтаў ІПСА можна назваць фарміраванне ўяўлення ў аб’екта, што менавіта ён ёсць аўтарам таго бачання свету ці нават дактрыны, якія насамрэч накінутыя звонку інфармацыйнымі маніпулятарамі.

Такі вынік атрымліваецца дзякуючы тэхнікам апеляцыі да базавых для асобы і грамадства ўстановак, спрашчэнню шляху ад атрымання інфармацыі да ўсведамлення ўласнай пазіцыі і магчымых будучых дзеянняў.

Прымяненне такой схемы рэалізуецца праз шырокі набор СМІ і актыўнасці ў сацсетках. Масаванае бамбардаванне медыясферы можа прыводзіць да таго, што кантэнт патрэбнай накіраванасці становіцца трэндавым. І нават рэсурсы па «іншы бок барыкад», эксперты і аўтарытэты з сацсетак падхопліваюць яго.

У выніку наратывы так глыбока прапісваюцца ў калектыўнай свядомасці, што выкрасліць ці аспрэчыць іх становіцца магчымым толькі праз надломы, рэвалюцыі і іншыя памежныя сітуацыі.

За прыклад можна ўзяць вядомую ў Беларусі «дактрыну апалітычнасці». Людзей з такой устаноўкай фактычна немагчыма пераканаць у хібнасці гэтай пазіцыі. Амаль любыя аргументы адразу выклікаюць негатыўную рэакцыю. Як бы вы не намагаліся, аспрэчванне прапісаных нават на біялагічным узроўні ўстановак у «апалітычных» правакуе страх. А ілюзорнае ўяўленне, што аўтарам пазіцыі з’яўляецца сам індывід, любога, хто ёй пярэчыць, можа ператварыць у ворага.

-----

Як сведчаць гістарычныя прыклады, пазбавіць грамадства ад уздзеяння такога кшталту ІПСА (фактычна частак стратэгіі падпарадкавання волі грамадства і кіравання ягонымі рэакцыямі), могуць толькі фатальныя ўзрушэнні, якія ставяць пад пытанне прапісаныя на гарманальна-псіхічным узроўні асновы. Толькі новыя траўмы ў стане пераадолець неўроз.

Толькі гатовае да «самалекавання токам» грамадства здольнае часам штучна ставіць перад сабой непасільныя задачы, правакаваць рукатворныя канфліктнасці, каб саматуж выбіць з сябе паразітарныя ўстаноўкі.

Для гэтага патрэбна ў першую чаргу пашыраць прамежак паміж атрыманнем інфармацыі да рэакцыі на яе да такіх маштбаў, каб туды памясцілася мысленне. Гэта складана, таму што вялікая частка грамадзянаў прызвычаілася карыстацца гатовымі шаблонамі паводзінаў у інфапрасторы, верыць «зручным аўтарытэтам», даваць хуткія ацэнкі, накідаючы цэтлікі.

Але менавіта прастора абдумвання інфармацыі, узгаднення складзенага меркавання з рацыянальнымі ўстаноўкамі, крытычнымі ацэнкамі і ёсць месцам свабоды волі. Без якой мысленне з перспектывай на будучыню наўрад ці магчымае.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

29 верасня а 17.00 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы мастацкай...

valiancina_shauchenka
Музыка

Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»

Фестываль «Bardauskaja Vosień 2023» пройдзе 27-29 кастрычніка ў Польшчы. У межах фестывалю будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей

Анлайн-бібліятэка Kamunikat займела абноўленую версію сайта, а таксама запусціла шэраг літаратурных ініцыятыў. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

Апошнія навіны

    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»

Афіша

  • 28.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип