7 выпускаў падкаста Ганны Комар «Лісты да мамы» ўжо даступныя да праслухоўвання. У «Лістах да мамы» пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра побыт у брытанскай сталіцы і прыгадвае моманты з мінулага жыцця — часам цёплыя і ўтульныя, часам балючыя і шчымлівыя.
Лонданскія лісты да мамы Ганны Комар ужо добра вядомыя нашым чытачам праз калонку пісьменніцы на партале Budzma.org.
Зараз жа можна іх і паслухаць — лісты агучыла сама аўтарка.
Малюнак Андруся Такінданга
Увесь цыкл можна паслухаць на платформах:
Apple Podcasts, Spotify, YouTube, Яндекс Музыка, Telegram, Mave, Castbox, Podcast Addict, Pocket Casts, Castro, YouTube.
У гэтым лісце Ганна Комар распавядае пра спектакль Prima Facie, які яна паглядзела ў Лондане, падымае тэму сэксуальнага гвалту над жанчынамі і разважае пра тое, наколькі важнай з’яўляецца для жанчыны падтрымка ўласнай матулі. Ганна гранічна шчыра дзеліцца сваімі эмоцыямі і распавядае пра ўласны траўматычны сямейны досвед і боль, які не сціхае праз гады.
Ганна Комар распавядае пра гісторыю стварэння спектакля «Цела сваё», а насамрэч — пра складаны шлях, які яна прайшла дзякуючы працы над спектаклем, шлях з траўмуючага мінулага да сябе сённяшняй, да ўз’яднання ўласных цела і розуму. Ганна напісала гэтую п’есу, «каб адчуваць сябе жывой і цэльнай». А яшчэ для таго, «каб распавесці, што пражываюць многія іншыя людзі з падобным досведам — найперш, з Беларусі».
«Чаму мы, тыя, хто хоча жыць на ўласнай зямлі, хто любіць Беларусь, вырачаныя на пакуты, мамка?» — задаецца пытаннем Ганна Комар у новым выпуску падкаста. Ганна распавядае пра кнігу Надзеі Дземідовіч «Век так ня будзе». Яе гераіні, як і многім іншым беларусам і беларускам давялося прайсці страшныя выпрабаванні: беспрытульнасць, лагеры і цэтлік здрайцы на рэшту жыцця — праз яго немагчыма было вучыцца, дзе хочаш, працаваць і жыць, як хочаш. Ганна разважае пра тое, наколькі важна сёння знаходзіць такія гісторыі — гісторыі, якія робяцца апірышчам і падтрымкай для нас сённяшніх.
Падкаст тэкстам.
Ганна Комар — паэтка, перакладчыца, пісьменніца. Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні», «Recycled», «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Ribwort» і дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю». Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Пераклад» за зборнік вершаў Чарлза Букоўскага «Святло, і паветра, і месца, і час». Уганараваная прэміяй за свабоду слова 2020 Нарвежскага саюза пісьменнікаў. Сябра Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа. Творы перакладзеныя на ўкраінскую, польскую, шведскую, нямецкую, нарвежскую, чэшскую, літоўскую, рускую, славенскую і дацкую мовы.