Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Дзіцячы фестываль у Мінску і Таронта, выстава літаграфій Марка Шагала ў Гомелі, вялікі беларускамоўны нэтворкінг у какавашнай у Тбілісі, канцэрт Хору вольных беларусаў у Вільні, канцэрт беларускіх музыкаў у Варшаве, выставы, спектаклі — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.
Беларусь
Мінск
Гэтымі выходнымі, 1 і 2 чэрвеня, у батанічным садзе — фэст «Падорым радасць дзецям».
Вас чакаюць:
Анімацыйныя шоу-праграмы
Выступленні дзіцячых калектываў
Шоу мыльных бурбалак
Навуковае шоу
Танцавальны флэшмоб
Гульнявыя і спартыўныя зоны
Зоны творчасці і майстар-класаў
Развіццёвая Kids-зона (0+)
Забег паўзункоў Зона прыгажосці
Паказы мод
Зона кнігалюбаў
Буккросінг
Фотазоны з прафесійнымі фатографамі
Зона лекторыя
Сюрпрызы, розыгрышы, падарункі і многае іншае...
Экспазіцыя ўключае 64 яркія шматколерныя літаграфіі, з якіх 40 літаграфій ілюструюць падзеі Старога Запавету, а 24 творы з серыі «Вокны Іерусаліма» ствараліся як эскізы вітражоў для сінагогі пры шпіталі ў Іерусаліме.
Германія
Берлін
1 чэрвеня ў берлінскай Stadtwerkstatt пройдзе сімпозіум, на якім даследчыкі паразважаюць над гістарычным і сучасным значэннем канцэпта «дружба народаў».
«Пасля Другой сусветнай вайны «дружба народаў» стала галоўным інструментам прапаганды ў сацыялістычных краінах за межамі Савецкага Саюза, — адзначаюць куратаркі Лена Прэнц і Антаніна Сцебур у анатацыі да падзеі. — Якім бы ідэйным і несумленным ні быў гэты тэрмін, ён таксама ў пэўнай ступені быў пражыты. Пад лозунгам «дружба паміж народамі» або «дружба і братэрства» сапраўды ладзіліся сустрэчы, усталёўваліся сяброўскія стасункі, але паміж людзьмі, а не народамі. Адбыліся культурныя абмены, якія былі карысныя для абодвух бакоў. Аднак гэта не прывяло да ўстойлівага сяброўства паміж народамі. Калі скончылася эпоха сацыялізму, пачалася, здавалася б, бясконцая чарада этнічных і нацыянальных войнаў, якая працягваецца і сёння.
Што засталося ад «дружбы народаў?» — гэта сімпозіум, які засяроджаны на ідэі дружбы і братэрства ў (пост)сацыялістычных кантэкстах. Ён сканцэнтраваны на самім тэрміне і яго рэальным выяўленні з гістарычнай, дэкаланіяльнай і мастацка-гістарычнай перспектывы. Ён дае магчымасць паразважаць над тым, як мастацкія палітычныя ўяўленні, у тым ліку фемінісцкія і квірбачанні, пашырылі ідэю сяброўства для стварэння новых сувязяў і супольнасцей, такіх як паняцці сястрынства, кам’юніці апекі або сем’яў, якія мы абіраем».
На канферэнцыі «Што засталося пасля «дружбы народаў»?» у якасці выступоўцаў заяўлены даследчыкі з Усходняй Еўропы, Балкан і Германіі: Фелікс Акерман, Яўгенія Беларусец, Віка Біран, Алена Чырвонік, Тарас Гембік, Тэрэза Хендл, Беата Хок, Іва Ковач, Ката Краснагоркая і Баяна Пеіч.
Грузія
Тбілісі
У суботу, 1 чэрвеня, у Тбілісі — вялікая сустрэча беларускамоўнага нэтворкінгу ў какавашнай!
Праграма — круцецкая!
12:00 — 13:30 — Беларускамоўны нэтворкінг
Добрая магчымасць пазнаёміцца, абмеркаваць цікавыя пытанні, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі.
14:00 — 15:30 — Настолкі
Прыходзьце гуляць у перакладзеныя на беларускую гульні.
16:00 — 17:30 — Квіз «ПраБелка»
Цікавыя пытаннечкі пра Беларусь і беларусаў.
Канада
Таронта
У суботу, 1 чэрвеня, фольк-гурты «Яваровы людзі» і «Яваровы дзеці» і Згуртаванне Беларусаў Канады ладзяць у Таронта дзіцячы фэст мастацтваў «Залатыя ключы».
Запрашаюць дзетак і юнакоў выступіць з любымі крэатыўнымі праектамі: спевы, танцы, музыка, мастацтва, кібермастацтва, тэатр, цырк, прыгожае пісьменства і г.д.!
Літва
Вільня
1 чэрвеня, лялечны тэатр вольнай Беларусі «Батлейка» разам з Хорам Вольных Беларусаў запрашае на прэм’еру інтэрактыўнай музычнай пастановы «Купала. Пачатак».
Спектакль, створаны па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц», распавядае пра жыццёвы выбар Янкі Купалы напачатку яго творчага шляху ва ўмовах акупацыі краіны Расейскай імперыяй.
Унікальнае спалучэнне тэатра лялек «Батлейка+» і музычнай афарбоўкі ад «Хора вольных беларусаў» не пакіне абыякавым ніводнага госця імпрэзы.
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) запрашае беларусаў Вільні адзначыць Міжнародны дзень дзяцей падзеяй White Dress Event.
Дрэс-код: вопратка белага колеру.
У праграме:
Рэгіструйцеся па спасылцы.
У суботу, 1 чэрвеня, у Вільні адбудзецца канцэрт Хору вольных беларусаў.
Заспяваюць песні, якія ўжо з’яўляюцца беларускай спеўнай класікай, а таксама хіты, якія ў харавой апрацоўцы на беларускай мове мала хто чуў.
Польшча
Варшава
У суботу, 1 чэрвеня, у касцёле святога Аляксандра — канцэрт беларускіх музыкаў да Дня аховы дзяцей у памяць пра дзяцей, забітых у войнах апошніх гадоў.
Граюць:
Вольга Падгайская — арган
Віталь Дарашук — саксафон
Міхаіл Ліла — бырытон
Юлія Мішкевіч — сапрана
Дзіцячы хор Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага
«Concordia Choir» (дырыжорка — Галіна Казіміроўская)
На канцэрце будзе выкананы Рэквіем Рэ мінор Габрыеля Фарэ.
Мэта праекта — асэнсаванне праз мастацтва болю і жорсткасці сітуацыі, ўмоў жыцця, у якіх апынуліся дзеці, а таксама зварот да ўсяго свету аб спыненні войн і агрэсій, ахвярамі якіх становяцца сотні дзяцей.
Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай АФІШЫ.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.