Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 18-19 лістапада

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску, экскурсія па жаночай Гародні, нейраквэст у Брэсце, канцэрт Яўгена Барышнікава ў Кракаве, шпакоўнік з Плоткам і Пукстам у Вільні — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.


Беларусь

Мінск

Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску

Afiša

Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» прысвечана 110-годдзю зборніка вершаў Максіма Багдановіча і дню народзінаў Якуба Коласа. 

Пры ўсіх адрозненнях у падыходзе да паэзіі, у творчасці Максіма Багдановіча і Якуба Коласа прасочваюцца роднасныя матывы і боль за лёс беларускага краю. 

Не менш цікава аналізаваць суадносіны эпічнага і прыватнага ў творчасці выдатных паэтаў, розныя спосабы мыслення. 

Акрамя першых прыжыццёвых кніг паэтаў, тут можна пабачыць графік беларускіх мастакоў — ілюстрацыі Васіля Шаранговіча, Антаніны Лапіцкай, Анатоля Александровіча, Генадзя Грака як візуальнае ўвасабленне беларускага слова. 

Брэст

Нейраквэст у Брэсце

Afiša

Ці гатовыя вы расчыніць таямніцы Брэста, поўныя інтрыгі і загадак, створаных штучным інтэлектам?

Гуляць можна камандамі ад двух да чатырох чалавек. І не забудзьцеся смартфон з інтэрнетам!

Працягласць — 1,5 — 2 гадзіны.

Будуць асобныя старты ўдзельнікаў з 14.40 да 17.40.

Гродна

Прыгожыя і стылёвыя: экскурсія па жаночай Гародні

Afiša

У суботу, 18 лістапада, музей гісторыі рэлігіі паўтарае файны шпацыр па жаночай Гародні канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя.

Чаму жанчынам забаранялі насіць капелюшы?

Ці праўда, што Эліза Ажэшка любіла коцікаў?

Дзе ў Гродне размяшчаліся б’юці-салоны?

Прыходзьце, каб даведацца процьму цікавостак!

Германія

Берлін

«Касіяпея» ў Берліне

Afiša

У нядзелю, 19 лістапада, гурт «Касіяпея» прыбывае з канцэртам у Берлін! 

«Душэўнахворая творчасць здаровых людзей. Абуральная паранармальнасць. Айцы беларускай фрык-сцэны і айчыннага квазітрэш-мадэрну», — так сябе характарызуюць музыкі, і мы не можам ім пярэчыць. 


Шваленберг

Фестываль «Прамежкавая краіна. Рэпартажы з польска—літоўска—беларускага памежжа» ў Шваленбергу

Afiša

На працягу стагоддзяў Літва і Беларусь рабіліся нябачнымі, у тым ліку праз падаўленне іх культур, літаратур і моў.

Ва Усходняй Еўропе крайнасці нацыяналістычнага папулізму і аўтарытарнай улады сутыкаюцца з адважнымі і творчымі імпульсамі для стварэння мастоў паміж культурамі і нацыямі, прасторы для салідарнасці і свабоднага мыслення. 

У межах фэста пройдуць творчыя сустрэчы, чытанняі і дыскусіі з удзелам аўтараў з Беларусі, Літвы і Польшчы.

Грузія

Тбілісі

Выстава Анастасіі Аўралёвай «Я ба‌чу Цябе‌» ў Тбілісі

Afiša

Вы ўбачыце партрэ‌ты ро‌зных гадо‌ў з нату‌ры. Жывапісныя і графі‌чныя по‌шукі асаблі‌вых, выра‌зных ная‌ўнасцяў людзе‌й. Спадарыня Анаста‌сія падзе‌ліцца графі‌чнымі спо‌сабамі, які‌я дапамо‌гуць і ўба‌чыць, і перада‌ць характэ‌рнае ў малю‌нку партрэ‌та. Матэрыя‌лы — папе‌ра, ма‌ркеры, лінеры, ру‌чкі, про‌стыя і каляро‌выя ало‌ўкі, туш. Можна прынесці свае, а можна скарыстацца матэрыяламі мастачкі. 

Літва

Вільня

Шпакоўнік з Плоткам і Пукстам у Вільні

Afiša

У нядзелю, 19 лістапада, беларускія творцы ў Вільні клічуць на новы Шпакоўнік! «Шпакоўнік» — гэта цыкл музычна-паэтычных сустрэч, натхнёных творчай ініцыятывай актрысы Анастасіі Шпакоўскай. 

Гэтым разам удзел бяруць Алесь Плотка і Сяргей Пукст!


Польшча

Варшава

Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве

Afiša

У Старамейскім доме культуры адкрываецца выстава фотадуэта Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне». 

Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў, пара беларускіх фатографаў, якія эмігравалі з Мінска ў Варшаву праз тры дні пасля пачатку вайны ва Украіне, з 2022 года працуюць над праектам «Тата ў тэлефоне», здымаючы партрэты ўкраінскіх сем’яў у іх польскіх дамах.

Класічныя партрэты маюць адзін трывожны элемент — бацька ў іх прысутнічае выключна на экране смартфона.

«Тата ў тэлефоне» — гэта гісторыя пра вайну з гледзішча сем’яў, якія — падзеленыя ёю — жывуць гібрыдна.

Кракаў

Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Кракаве

Afiša

У суботу, 18 лістапада, у Кракаў прыбывае з драйвовым канцэртам Яўген Барышнікаў.

Спадар Яўген прэзэнтуе новае гучанне. І такога вы, бадай што, яшчэ ня бачылі і ня чулі. 

Пры дапамозе шайтан-машынак і побытавай магіі акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага камернага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але прытым без запісаных загадзя партый — усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам. 

Ці гэта магчыма і як называецца такі жанр — вырашым разам падчас канцэрта.

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!


А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.