Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 22-23 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава, святкаванне Купалля ў розных гарадах свету, гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў Мінску, фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску, кава з Уладзімірам Арловым і Яраславам Іванюком у Гданьску, экскурсія да месца жыхарства Быкава ў Франкфурце, канцэрты, выставы, спектаклі — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.


Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

Afiša

У суботу, 22 чэрвеня, у музеі-лецішчы Васіля Быкава зноў ладзяць мастацкі васільковы пленэр!

Прапануюць роспіс торбаў у стылі і тэхніцы беларускіх маляванак пад шатамі славутых быкаўскіх бяроз. 

Вас чакае: 

экскурсія па музеі, 

цікавы лекторый пра пісьменніка,

майстар-клас роспісе сумак-шопераў у стылі беларускай маляванкі, які правядзе новая гаспадыня музея Ірына Князева.

Майстар-клас будзе на вольным паветры, у двары быкаўскага лецішча, пад шатамі славутых «быкаўскіх» бяроз. 

Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў Мінску

Afiša


22 і 23 чэрвеня ў мінскім батанічным садзе пройдзе гарадскі пікнік Vulitsa Ezha. Два дні любімых страў, новых густаў, добрай музыкі, экалагічнага шопінгу, забаў і сустрэч.


Будзе ўсё як мае быць: 40+ удзельнікаў, 200+ страў і напояў, Local Food Market з фермерскай экапрадукцыяй і хатнімі прысмакамі, дызайнерскі маркет з арыгінальнымі штучкамі ад рамеснікаў, кінатэатр на вольным паветры, фотазона, дзіцячая зона і прастора для мам, актыўнасці і забаўкі, музыка і квізы і гэтак далей, і гэтак далей. 

У гэтым сезоне на фестываль вернецца жывая музыка, дададуцца танцавальныя спаборніцтвы на галоўнай сцэне, і прапануюць не толькі есці смачнюхі, але і вучыцца гатаваць.

Купалле ў Азярцы

Afiša

У суботу, 22 чэрвеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Купалле.

Вас чакае: 

Пляценне вянкоў; 

Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі; 

Вогнішча: карагоды, гульні, скокі; 

Варожбы на вянках і зеляніне; 

Чарадзейныя казкі; 

Майстар-клас па вывучэнні купальскіх песень;

Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты; 

Майстар-клас па дэкоры з травы; 

Майстар-клас па ляльках з травы; 

Выступленні фальклорных калектываў.

Купалле ў Дукорскім маёнтку

Afiša

22 чэрвеня Дукорскі маёнтак запрашае аб’яднацца са старадаўнімі традыцыямі продкаў, каб сустрэць купальскую ноч.

Набліжаецца самая чароўная беларуская ноч, калі ўсё магчыма: адшукаць папараць-кветку і стаць усемагутным, сустрэць водных і лясных пачвар, зразумець гутаркі птушак і дрэў, ачысціцца агнём і ранішняй расой.

Вогнішча, карагоды, вянкі, зёлкі, варожбы, гульні, падарункі — за гэта можаце не хвалявацца. Збірайце сяброў, пакуль мы рыхтуем сюрпрызы для вас.

Віцебск

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску

Afiša

Гэтымі выходнымі, 22 і 23 чэрвеня, у ВІцебску пройдзе фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара».

У праграме: 

арбалетны і лучны турнір 

сярэднявечныя спаборніцтвы

танцы 

фаер-шоў 

кірмаш 

ды шмат чаго іншага. 


Германія

Франкфурт-на-Майне

«Па слядах Быкава», экскурсія да месца жыхарства Быкава ў Франкфурце


22 чэрвеня адбудзецца экскурсія да месца жыхарства Быкава ў Франкфурце «Па слядах Быкава».

З 2001 па 2002, Васіль Быкаў жыў у Франкфурце. Тут ён піша «Цярновы шлях» і пачынае «Доўгую дарогу дадому». Падчас экскурсіі можна будзе падрабязна даведацца пра жыццё Быкава ў эміграцыі і прайсці па Франкфурце яго слядамі.

Брэмен

Купалле ў Брэмене

Afiša


У суботу, 22 чэрвеня, беларусы Брэмена святкуюць Купалле.

Вас чакае музыкальна-забаўляльная праграма на прыродзе, майстар-класы і сумесны пікнік. 

ЗША 

Вашынгтон

Купалле ў Вашынгтоне

Afiša

У суботу, 22 чэрвеня, беларусы Вашынгтона святкуюць Купалле і клічуць далучацца!

Будзе дзве часткі:

Апоўдні пачнецца вялікі сяброўскі пікнік са знаёмствамі, сяброўскімі размовамі, пачастункамі, гульнямі і рознымі іншымі прыемнасцямі. Кожны можа прынесці штосьці сваё да агульнага стала.

А 17-й жа пачнуць святкаваць уласна Купалле.

У праграме:

пляценне купальскіх вянкоў

музыка і песні

танцы і карагоды

конкурсы і гульні (магчыма нават пошук Папараць-кветкі! )

Купальскае вогнішча

Фотасэт каля вады.

Польшча

Варшава

Агульнабеларускі купальскі пікнік у Варшаве

Afiša

У суботу, 22 чэрвеня, прастора «Робім разам» запрашае на агульнабеларускі купальскі пікнік.

Будуць і традыцыйныя купальскія спевы, танцы і вогнішча, забавы і інтэрактывы для дзетак і дарослых.

Будуць шмат спяваць, танчыць, стасавацца, смачна есці, весела і карысна бавіць час.

Гданьск

Кава з Уладзімірам Арловым і Яраславам Іванюком у Гданьску

Afiša


У суботу, 22 чэрвеня, беларусаў Гданьска запрашаюць на цёплую і ўтульную сустрэчу з Уладзімірам Арловым і Яраславам Іванюком з фонду kamunikat.

Спадар Уладзімір падзеліцца асабістымі развагамі праз прызму іранічных эсэ. Прагучаць вершы з новай кнігі ў выкананні аўтара і адбудзецца шчырая бяседа пра літаратуру і гісторыю.

Спадар Яраслаў распавядзе пра планы і навіны выдавецтва kamunikat.org, а таксама зладзіць кніжны кірмаш, дзе прэзентуе найноўшае выданне Васіля Быкава з аповесцямі «Бліндаж» і «Афганец». 

Чэхія

Прага

Купалле ў Празе

У суботу, 22 чэрвеня, суполка «Пагоня» і Беларускае танцавальнае таварыства ў Празе сардэчна запрашаюць беларусаў Чэхіі адсвяткаваць Купалле!

Праграма святкавання:

19:00 — 20:00 — збор кветак ды пляценне вянкоў, нарыхтоўка дроў для вогнішча;

20:00 — 21:00 — беларускія народныя гульні і танцы;

ад 21:30 — распальванне купальскага вогнішча, спевы ў карагодзе, гульні і вольныя забавы.

Далучайцеся!

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай АФІШЫ.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.