Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня

21.09.2023 Культура

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Восень у Завоссі, свята ў Залессі, Super Besse ў Варшаве, а Intelligency ў Празе — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ!


Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

«Багач» у Азярцы 

У суботу, 23 верасня, у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Багач.

bagacz.jpg

Багач — свята, якое заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю і было прымеркавана да дня восеньскага раўнадзенства. Як казалі ў народзе: «Багач заткнуў у страху рагач». Уся праца пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын.

Вас чакае:

  • Расповед аб традыцыях свята «Багач»;
  • Урачысты абыход вёскі;
  • Майстар-клас па малацьбе снапоў і правейванні зерня, а таксама дэманстрацыя працы малатарні;
  • Фальклорная праграма;
  • Традыцыйныя гульні і танцы.

Багач святкуюць у Дукоры

23 верасня Дукорскі маёнтак запрашае на свята Багач. Тут можна стаць удзельнікам абраду «Багач», паўдзельнічаць у майстар-класах па танцах, пазнаёміцца з традыцыйнымі рамёствамі, паслухаць музыкаў, пачаставацца беларускімі стравамі!

Bagacz_Dukora.jpg

Восеньскі фэст «Багач» у Вязынцы

У нядзелю, 24 верасня, у Вязынцы святкуюць Багач са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам!

Bagacz_Viazynka.jpg

У праграме:

  • урачысты абрад ссыпання зерня і запальвання вагню,
  • дажынкавыя і восеньскія спевы з розных рэгіёнаў Беларусі,
  • святочныя пачастункі — хатні хлеб і мёд, хатні сыр,
  • майстар-класы па рамёствах,
  • кухня і кірмаш,
  • а пад вечар — традыцыйныя танцы!

Брэсцкая вобласць

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

У суботу, 23 верасня, у сядзібе Міцкевічаў у Завоссі пад Баранавічамі — літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі».

Vosien-u-Zavossi.jpg

Гасцей фэсту чакаюць экскурсіі па сядзібе, канцэртная праграма, выступленні літаратараў, інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы, фотазоны.  Выступаць будуць Галіна СакольнікСвятлена Немагайкапэля Алеся Лася, народны літаратурны тэатр «Жывое слова». Спецыяльны музычны госць — фолк-бэнд «Неруш».

Віцебская вобласць

Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»

23 верасня ў Мёрах пройдзе штогадовае экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю».

Zurawy.jpg

Штогадзіну будзе адыходзіць аўтобус на лакацыю, з якой можна паназіраць за грацыёзнымі птушкамі ў падзорную трубу. Акрамя таго ў праграме:

  • Конкурс ансамбляў «Жураўліны звон»
  • Майстар-класы
  • Конкурс сельскіх падворкаў «Жураўліны кірмаш»
  • Гульні для дзяцей
  • «Жураўліная пошта
  • Флэшмоб «Спяём гімн Ельні разам»
  • Спартыўна-забаўляльная пляцоўка «Журавель-асілак»
  • Продаж журавін, мёду, зёлак і мясцовых прысмакаў

Гродзенская вобласць

Свята «Вяртанне Паўночных Афін» у Залессі

У суботу, 23 верасня, у Залессі на Смаргоншчыне святкуюць народзіны слыннага гаспадара сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага.

Aginski

У праграме:

  • імпрэза «Танцуем паланэз разам»;
  • музычна-гістарычная гасцёўня;
  • прэзентацыя «Дзённіка Амеліі»;
  • выступ артыстаў Вялікага тэатра Беларусі;
  • эпізоды з оперы «Невядомы партрэт» Алега Залётнева;
  • тэатралізаваная экскурсія па сядзібе Агінскага.

Магілёўская вобласць

Вераснёўскі фэст у Жылічах

У суботу, 23 верасня, у палацы Булгакаў у Жылічах — Вераснёўскі фэст з нагоды 200-годдзя палаца!

Palac-Bulgakau.jpg

Вас чакае выступленне рэканструктараў, майстар-класы, гістарычны квэст, пленэр мастакоў, музейная экспазіцыя «Па старонках гісторыі», кірмаш і многае іншае. 

Польшча

Варшава

Лекцыя Кацярыны Ваданосавай «Беларускі народны строй. Ад пасталоў да наміткі» ў Варшаве

У суботу, 23 верасня, Кацярына Ваданосава, тэлевядоўца, спявачка ды майстрыня шыцця і вышыўкі, чытае ў Музеі Вольнай Беларусі лекцыю «Беларускі народны строй: ад пасталоў да наміткі».

Vadanosava.jpg

Вы даведаецеся, чаму спадарыня Кацярына не любіць слова «вышыванка», з якой прычыны старшыні калгасаў забаранялі жанчынам насіць традыцыйнае адзенне, як еўрапейская мода адбівалася на гусце беларускіх вяскоўцаў, што такое пуплы, маршчэнне, «вядзьмедзь кучаравы», і для чаго кожнаму сучаснаму беларусу патрэбны ўласны строй.

Канцэрт Super Besse ў Варшаве

У суботу, 23 верасня, мінскі пост-панк-гурт Super Besse грае канцэрт у Варшаве.

Super Besse.jpg

Летась гурт выпусціў альбом Tristesse. На канцэрце будуць песні з альбома і старыя-добрыя. Кампанію складуць варшавякі «MAGIC MOMENTS».

Беласток

Багач святкуюць у Беластоку

У нядзелю, 24 верасня, беларусы Беластока святкуюць Багач!


Bagacz.jpg

Гэта старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства. Кожны дбайны гаспадар імкнуўся завяршыць уборку ўсіх сельскагаспадарчых культур з палёў і агародаў.

Адзін з самых урачыстых і кульмінацыйных момантаў свята — абыход двароў, накіраваны на дастатак і дабрабыт усёй сельскай грамады.

Прыходзьце як след адсвяткаваць ды патанчыць у асалоду беларускіх танцаў!

Гданьск

Канцэрт Таццяны Грыневіч-Матафонавай у Гданьску 

У суботу, 23 верасня, у Гданьску грае ўтульны акустычны канцэрт Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Matafonava.jpg

Будуць спевы, ды танцы, ды ўтульныя гутаркі — карацей, файны вечар у цёплым асяродку сваіх.

Кракаў

У нядзелю, 24 верасня, у Кракаў прыбываюць разам тры беларускія літаратары: Дзмітрый Строцаў, Наста Кудасава і Артур Камароўскі.

Zyrkaczyrwonyja.jpg

Вас чакае:

  • прэзентацыя выдадзеных за апошнія гады ў эміграцыі кніг;
  • жывая гутарка з запрошанымі гасцямі;
  • мажлівасць набыць і падпісаць у аўтараў зборнікі.

Чэхія

Прага

«Intelligency» ў Празе

23 верасня гурт «Intelligency» грае вялікі канцэрт у Празе!

Intelligency.jpg

Гурт Intelligency у 2020 годзе нашумеў трэкам August, які пакарыў сусветныя чарты. Але да глабальнай папулярнасці хлопцы прайшлі цярністы шлях з узлётамі і падзеннямі.

Пачыналі яны з выступаў на вуліцах Мінска, а першы ганарар у 500 еўра здаваўся нечым нерэальным. Сёння Intelligency працуе з лэйбламі Warner і Universal і збірае мільёны праслухоўванняў на стрымінгавых пляцоўках.


Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.