Прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні Кабінета збірае базу беларускіх культурніцкіх арганізацый, якім можна пералічваць 1,2% ці 1,5% падатку ў краінах Балтыі і Польшчы.
Фота: facebook.com/CabinetBelarus
«Калі вы займаецеся культурай, адукацыяй, медыя або грамадскай дзейнасцю, гэта можа стаць добрым і дадатковым інструментам фінансавай падтрымкі вашай арганізацыі. Беларуская супольнасць хоча дапамагаць сваім — і гэта рэальны спосаб атрымаць такую дапамогу, — адзначае Кабінет. — Магчыма, вам здаецца, што гэта не працуе, але ўжо шмат арганізацый паспяхова карыстаюцца гэтым механізмам.
1,2% ці 1,5% — гэта не асобны падатак, а грошы, якія людзі ўсё роўна плацяць, толькі яны могуць самі выбраць, куды іх накіраваць. Для вас гэта магчымасць атрымаць дадатковыя рэсурсы на важныя праекты, а для людзей — спосаб падтрымаць тое, што ім блізка».
Каб трапіць у спіс арганізацый, якія могуць скарыстацца такой падтрымкай, прапануецца запоўніць заяўку.
«Мы плануем выкарыстаць гэтыя дадзеныя для стварэння публікацыі і распаўсюджання інфармацыі пра магчымасць накіравання 1,2%-1,5% падатку на падтрымку арганізацый, якія працуюць у сферы адукацыі, культуры, медыя і сацыяльных праектаў у гэтым годзе і актуалізацыю ў наступныя гады», — падсумоўвае Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні.