«Працуйце, з вас нешта вартае атрымаецца», — так паэта дабраславіў Якуб Колас.
Мiкола Аўрамчык (на здымку), якi 14 студзеня адзначае свае 90-я ўгодкi, нарадзiўся ў тых мясцiнах, дзе жыла i знайшла апошнi прытулак унучка Пушкiна, насiў палiто, пашытае для Машэрава, напiсаў вершаваную паэму, якая i цяпер на слыху.
Не мог не стаць паэтам!
— Так склалася, — успамiнае Мiкалай Якаўлевiч, — што ў маёй роднай вёсцы Цялуша пахавана ўнучка Пушкiна Наталля Аляксандраўна. Як трапiла ў гэтыя мясцiны? Выйшла замуж за адстаўнога афiцэра i пераехала з iм на яго радзiму. Была вельмi прыязная, адукаваная. Мая мацi яе добра ведала, як, дарэчы, i творы самога Пушкiна. Сама спрабавала складаць вершы. Напэўна, i ў мяне гэта ад мацi. Яшчэ ў школьныя гады захапiўся вершаскладаннем. Тэкст цалкам.
Фота: Аляксандр Анташкевіч